Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Вучоныя

Аляксандр Іванавіч Ханчук нарадзіўся 19 верасня 1951 г. у г. Маларыце Брэсцкай вобласці. Скончыў з адзнакай геалагічны факультэт Львоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1976) і быў накіраваны на Далёкі Усход, дзе праходзіў пераддыпломную практыку.

Уладзімір Адамавіч Галаўко нарадзіўся 26 снежня 1960 г. у вёсцы Бярозавічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў СШ № 7 г. Брэста (1978), Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча імя М. Э. Баўмана па спецыяльнасці «Аўтаматычныя інфармацыйныя прылады» (1984). Служыў у Савецкай арміі. У 1986 г. паступіў у аспірантуру Інстытута тэхнічнай кібернетыкі (ІТК) АН БССР.

Іван Пятровіч Лагвіновіч нарадзіўся 12 мая 1935 г. у вёсцы Малькавічы Лунінецкага павета Палескага ваяводства (цяпер Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у вялікай сялянскай сям’і. Быў дванаццатым дзіцём у сям’і, але атрымаў добрую адукацыю, стаў вучоным, вынаходнікам. У час Вялікай Айчыннай вайны цудам уратаваўся, калі побач узарвалася міна.

Мікалай Дзмітрыевіч Юшчук нарадзіўся 22 снежня 1940 г. у вёсцы Авады Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і сельскіх працаўнікоў Вольгі Ільінічны і Дзмітрыя Данілавіча. Вучыўся ў Гайкоўскай пачатковай школе. Першы клас хлопчык закончыў лепш за ўсіх, настаўнікі часта ставілі ў прыклад заўсёды акуратнага і працавітага вучня.

Васілій Аляксандравіч Бондар нарадзіўся 25 жніўня 1940 г. у вёсцы Лядзец Столінскага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў Лядзецкую сярэднюю школу з сярэбраным медалём (1957). Паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага, які скончыў з адзнакай (1962), быў залічаны аспірантам кафедры агульнай фізікі.

Міхаіл Іосіфавіч Кулак нарадзіўся 15 кастрычніка 1950 г. у г. Століне Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1968 г. паступіў на лесаінжынерны факультэт Беларускага тэхналагічнага інстытута імя С. М. Кірава. За выдатныя поспехі і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці інстытута атрымліваў стыпендыю імя У. І. Леніна.

Аляксандр Мікалаевіч Вабішчэвіч нарадзіўся 30 кастрычніка 1965 г. у вёсцы Рубель Столінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў Рубельскую сярэднюю школу, адслужыў у Савецкай арміі, затым паспяхова скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1990). Працаваў настаўнікам гісторыі ў СШ № 21 г. Брэста (1990–1992).

Павел Аляксандравіч Міхайлаў нарадзіўся 13 кастрычніка 1950 г. у вёсцы Ушкавіца Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і Аляксандра Агафонавіча і Марыі Восіпаўны. Дзяцінства і юнацтва прайшлі ў роднай вёсцы. У 1968 г. закончыў сярэднюю школу № 1 г. Кобрына.

Васілій Іванавіч Качурка нарадзіўся 27 верасня 1950 г. у вёсцы Стрыі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння Мінянскай сярэдняй школы паступаў у Брэсцкі політэхнічны інстытут, але не прайшоў па конкурсе. Працаваў станочнікам на Кобрынскім райпрамкамбінаце. У 1967 г., добра здаўшы экзамены і з годнасцю вытрымаўшы вялікі конкурс, становіцца студэнтам Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках Магілёўскай вобласці.

Павел Аляксеевіч Матусевіч нарадзіўся 15 ліпеня 1930 г. у г. Давыд-Гарадку Палескага ваяводства (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці). У гады Вялiкай Айчыннай вайны знаходзіўся ў партызанскім атрадзе «Бальшавік» брыгады «Беларусь», якая дзейнічала на тэрыторыі Мінскай вобласці. Скончыў Давыд-Гарадоцкую сярэднюю школу (1947).

Старонка 1 з 12