Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Вызваленне Беларусі

Аляксандр Антонавіч Антонаў нарадзіўся 23 кастрычніка 1915 г. у сяле Картаваўка (цяпер Сярэдні Бурлук Вялікабурлуцкага раёна Харкаўскай вобласці, Украіна) у сялянскай сям’і. Працаваў у калгасе. Восенню 1936 г. прызваны ў Чырвоную армію. У 1941 г. служыў малодшым палітруком, сакратаром камсамольскага бюро артылерыйскага палка ва Украіне.

Мікалай Давыдавіч Свінарчук нарадзіўся 20 студзеня 1920 г. у пасёлку Галодны Стэп Самаркандскай вобласці (цяпер г. Гулістан Сырдар’інскай вобласці, Узбекістан) у рабочай сям’і. Гадаваўся без бацькі, пасля заканчэння пачатковай школы працаваў кінамеханікам, рабочым на чыгунцы. 13 кастрычніка 1940 г. прызваны ў Чырвоную армію, накіраваны ў Кіеўскую ваенную акругу, дзе закончыў палкавую школу, атрымаў званне сяржанта.

23 чэрвеня 1944 г. разгарнулася Беларуская аперацыя «Баграціён», адна з буйнейшых стратэгічных наступальных аперацый Чырвонай арміі ў Вялікую Айчынную вайну. Вынікам яе правядзення было поўнае вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 3 ліпеня быў вызвалены Мінск — сталіца Беларускай ССР.

Дзень вызвалення г. Пінска Брэсцкай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — адзін з самых светлых дзён для жыхароў горада. 14 ліпеня 1944 г. войскі Савецкай арміі, змятаючы жорсткае супраціўленне фашыстаў, вызвалілі горад ад акупацыі.

Павел Іванавіч Батаў нарадзіўся 1 чэрвеня 1897 года ў вёсцы Філісава Рыбінскага павета Яраслаўскай губерні (цяпер Рыбінскага раёна Яраслаўскай вобласці) у сялянскай сям’і. Закончыў двухкласную пачатковую школу. З трынаццаці гадоў жыў у Санкт-Пецярбургу, працаваў разносчыкам у гандлёвым доме, займаўся самаадукацыяй і здаў экстэрнам экзамены за 6 класаў.

Іван Іванавіч Пратапопаў нарадзіўся 15 красавіка 1907 года ў сяле Гяніеўка Зміёўскага павета Харкаўскай губерні (цяпер Зміёўскага раёна Харкаўскай вобласці, Украіна) у сялянскай сям’і. У раннім дзяцінстве з сям’ёй пераехаў у г. Кустанай Тургайскай вобласці (цяпер г. Костанай, Казахстан). У 1929–1931 гадах праходзіў тэрміновую службу ў Чырвонай арміі. Пасля дэмабілізацыі жыў і працаваў у г. Куляб Таджыкскай ССР.