23 лютага 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Паўла Мікалаевіча Мельніка (1950), ганаровага грамадзяніна Іванаўскага раёна (2018)
Павел Мікалаевіч Мельнік нарадзіўся 23 лютага 1950 г. у вёсцы Бродніца Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1973 г. скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «заатэхнія». З 1977 г. працаваў у сельскагаспадарчай галіне Іванаўскага раёна.
6 снежня 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Мікалаевіча Каштальяна (1950), ганаровага грамадзяніна г. Іванава і Іванаўскага раёна (2012)
Вячаслаў Мікалаевіч Каштальян нарадзіўся 6 снежня 1950 г. у вёсцы Хомск Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1972 г. скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці «Механізацыя сельскай гаспадаркі», атрымаў кваліфікацыю «інжынер-механік».
5 сакавіка 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Васільевіча Шэляговіча (1950–2020), работніка культуры, ганаровага грамадзяніна Іванаўскага раёна (2020)
Уладзімір Васільевіч Шэляговіч нарадзіўся 5 сакавіка 1950 г. у вёсцы Агдэмер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. З маленства яго цягнула да песні, да ігры на гармоніку, якая сагравала душу і дарыла радасць. Яго бацька, Васіль Васільевіч, валодаў прыгожым звонкім голасам і ўсяляк падтрымліваў захапленне сына музыкай. Калі той вучыўся ў 9-м класе, купіў яму вялікі тульскі баян, які той самастойна асвоіў і стаў першым баяністам на ўсю акругу.
28 лістапада 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Мікалая Пятровіча Кузьміча (1950), мастака-ювеліра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, ганаровага грамадзяніна г. Брэста
Мікалай Пятровіч Кузьміч нарадзіўся 28 лістапада 1950 г. у вёсцы Патрыкі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Калі Мікалаю споўнілася 11 гадоў, бацька вырашыў перавезці сям’ю ў Расію.Наступныя 10 гадоў прайшлі ў данской станіцы. Маці даіла кароў, бацька даглядаў за жывёламі. Мікалай, закончыўшы прафтэхвучылішча па спецыяльнасці «Трактарыст-машыніст», паспеў паспрабаваць сябе ў якасці калгаснага механізатара. Сюды ж вярнуўся пасля службы на Паўночным флоце. Пасля смерці бацькі ўсёй сям’ёй, з маці і сёстрамі, вярнуўся на радзіму,у Беларусь.
23 студзеня 2020 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Алены Канстанцінаўны Аўсянік (1945–2020), работніка культуры, ганаровага грамадзяніна Столінскага раёна
Алена Канстанцінаўна Аўсянік нарадзілася 23 студзеня 1945 г. у вёсцы Струга Столінскага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. У сялянскай сям’і любілі песню, маці спявала ў царкоўным хоры, у фальклорным калектыве. Галіна ў чатырнаццаць гадоў пачала працаваць бібліятэкарам у Столінскай дзіцячай бібліятэцы, вучылася ў вячэрняй школе, актыўна ўдзельнічала ў аматарскай мастацкай творчасці.
13 лютага 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Мікалая Міронавіча Шыкалая (1950), ганаровага грамадзяніна г. Іванава і Іванаўскага раёна
Мікалай Міронавіч Шыкалай нарадзіўся 13 лютага 1950 г. у вёсцы Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння Мотальскай сярэдняй школы (1967) працаваў у каўбасным цэху, пякарні. У 1973 г. скончыў Баранавіцкі тэхналагічны тэхнікум па спецыяльнасці «пякарная вытворчасць».
24 снежня 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Святланы Мікалаеўны Сямёнавай (1950), заслужанага настаўніка Рэспублікі Беларусь, ганаровага грамадзяніна г. Брэста
Святлана Мікалаеўна Сямёнава нарадзілася 24 снежня 1950 г. у пасёлку Паўднёва-Курыльск Сахалінскай вобласці. Скончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна ў 1972 г. Працавала настаўніцай матэматыкі ў Пугачоўскай васьмігадовай школе, з 1975 г. — арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай работы СШ № 1 г. Брэста, з 1985 г. — дырэктарам СШ № 15 г. Брэста.
1 лютага 2020 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Васіля Майсеевіча Гарошкі (1940), Героя Сацыялістычнай Працы (1978), Ганаровага грамадзяніна Пінскага раёна
Васіль Майсеевіч Гарошка нарадзіўся 1 лютага 1940 г. у вёсцы Селішча Пінскага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў вялікай (9 дзяцей) сялянскай сям’і. Бацька, Майсей Захаравіч Гарошка, служыў салдатам у час Першай сусветнай вайны, узнагароджаны двума Георгіеўскімі крыжамі, у 1917 г. уключыўся ў рэвалюцыю, штурмаваў Зімні палац, але быў непісьменны, вярнуўся ў родную вёску, працаваў на зямлі.
13 снежня 2020 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Мікалая Сцяпанавіча Фядотава (1910–1974), аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Мікалай Сцяпанавіч Фядотаў нарадзіўся 13 снежня 1910 г. у вёсцы Сухова Баравіцкага павета Наўгародскай губерні (цяпер Баравіцкага раёна Наўгародскай вобласці) у сям’і селяніна. Скончыў землеўпарадкавальны тэхнікум у Пскове (1930), накіраваны на працу ў Кустанайскую вобласць (Казахстан). У 1932 г. прызваны ў Чырвоную армію.
23 кастрычніка 2020 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Антонавіча Антонава (1915–1997), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1945), ганаровага грамадзяніна г. Бярозы
Аляксандр Антонавіч Антонаў нарадзіўся 23 кастрычніка 1915 г. у сяле Картаваўка (цяпер Сярэдні Бурлук Вялікабурлуцкага раёна Харкаўскай вобласці, Украіна) у сялянскай сям’і. Працаваў у калгасе. Восенню 1936 г. прызваны ў Чырвоную армію. У 1941 г. служыў малодшым палітруком, сакратаром камсамольскага бюро артылерыйскага палка ва Украіне.