Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Ганаровыя грамадзяне

Дзмітрый Кузьміч Барысаў нарадзіўся 12 мая 1911 г. у вёсцы Ясенкі Тульскай губерні (цяпер Тульскай вобласці). Працаваў машыністам урубавай машыны на шахце ў г. Анжэра-Суджанску Кемераўскай вобласці, на Кузбасе. У 1929 г. быў прызваны ў Чырвоную Армію.

Яўген Сцяпанавіч Парфянюк нарадзіўся 11 жніўня 1921 г. у вёсцы Лядавiчы Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і праваслаўнага свяшчэнніка. У 1930-я гг. вучыўся ў Рускай гімназіі г. Брэст-над-Бугам, дзе выхоўваўся ў духу рускага патрыятызму. У гімназію ездзіў за 15 км з Косічаў, дзе тады служыў бацька, айцец Стэфаній.

Яфрэм Яўсеевіч Сакалоў нарадзіўся 25 красавіка 1926 г. у вёсцы Равячына Горацкага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1944–1950 гг. служыў у Савецкай арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Затым працаваў шафёрам у вучэбна-вопытнай гаспадарцы БСГА. Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1956).

Святлана Іосіфаўна Чырун нарадзілася 2 сакавіка 1956 г. у г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. Любоў да танца з’явілася ў дзяцінстве, калі ў сем гадоў мама прывяла дзяўчынку ў танцавальны гурток Дома піянераў. Пасля заканчэння васьмі класаў у 1971 г. Святлана паступіла ў Гродзенскае культасветвучылішча.

       Павел Мікалаевіч Мельнік нарадзіўся 23 лютага 1950 г. у вёсцы Бродніца Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1973 г. скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «заатэхнія». З 1977 г. працаваў у сельскагаспадарчай галіне Іванаўскага раёна.

Вячаслаў Мікалаевіч Каштальян нарадзіўся 6 снежня 1950 г. у вёсцы Хомск Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1972 г. скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці «Механізацыя сельскай гаспадаркі», атрымаў кваліфікацыю «інжынер-механік».

Уладзімір Васільевіч Шэляговіч нарадзіўся 5 сакавіка 1950 г. у вёсцы Агдэмер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. З маленства яго цягнула да песні, да ігры на гармоніку, якая сагравала душу і дарыла радасць. Яго бацька, Васіль Васільевіч, валодаў прыгожым звонкім голасам і ўсяляк падтрымліваў захапленне сына музыкай. Калі той вучыўся ў 9-м класе, купіў яму вялікі тульскі баян, які той самастойна асвоіў і стаў першым баяністам на ўсю акругу.

Мікалай Пятровіч Кузьміч нарадзіўся 28 лістапада 1950 г. у вёсцы Патрыкі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Калі Мікалаю споўнілася 11 гадоў, бацька вырашыў перавезці сям’ю ў Расію.Наступныя 10 гадоў прайшлі ў данской станіцы. Маці даіла кароў, бацька даглядаў за жывёламі. Мікалай, закончыўшы прафтэхвучылішча па спецыяльнасці «Трактарыст-машыніст», паспеў паспрабаваць сябе ў якасці калгаснага механізатара. Сюды ж вярнуўся пасля службы на Паўночным флоце. Пасля смерці бацькі ўсёй сям’ёй, з маці і сёстрамі, вярнуўся на радзіму,у Беларусь.

Алена Канстанцінаўна Аўсянік нарадзілася 23 студзеня 1945 г. у вёсцы Струга Столінскага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. У сялянскай сям’і любілі песню, маці спявала ў царкоўным хоры, у фальклорным калектыве. Галіна ў чатырнаццаць гадоў пачала працаваць бібліятэкарам у Столінскай дзіцячай бібліятэцы, вучылася ў вячэрняй школе, актыўна ўдзельнічала ў аматарскай мастацкай творчасці.

Мікалай Міронавіч Шыкалай нарадзіўся 13 лютага 1950 г. у вёсцы Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння Мотальскай сярэдняй школы (1967) працаваў у каўбасным цэху, пякарні. У 1973 г. скончыў Баранавіцкі тэхналагічны тэхнікум па спецыяльнасці «пякарная вытворчасць».

Старонка 1 з 6