Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Гапіенка Валянцін Міхайлавіч

Валянцін Міхайлавіч Гапіенка нарадзіўся 17 чэрвеня 1946 года ў пасёлку Курганаўка Барзаскага раёна Кемераўскай вобласці (Расія). У 1973 годзе скончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут.

З 1973 года працаваў у Брэсцкім філіяле інстытута «Белдзяржпраект» (з 1975 г. – інстытут «Брэстграмадзянпраект»). З 1977 года – галоўны архітэктар Брэста. У 1984 годзе Валянцін Міхайлавіч прыняты ў Саюз архітэктараў СССР.