Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Героі Савецкага Саюза

Уладзімір Аляксеевіч Парахневіч нарадзіўся 18 студзеня 1918 года ў вёсцы Аўсімавічы Бабруйскага павета (цяпер Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці) у сялянскай сям’і. Па заканчэнні пачатковай школы ў вёсцы Варатынь разам з бацькамі пераехаў на жыхарства ў г. Бабруйск. У 1933 годзе скончыў школу фабрычна-завадскога вучаніцтва, у 1935 годзе — Бабруйскi педагагічны рабфак і адразу паступіў у Мінскі педагагічны інстытут. Пасля першага курса перавёўся ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на фізіка-матэматычны факультэт, які скончыў у 1940 годзе.

У 1940–1941 гадах Уладзімір Аляксеевіч працаваў настаўнікам сярэдняй школы ў в. Рогава Заслаўскага раёна Мінскай вобласці.

Павел Іванавіч Батаў нарадзіўся 1 чэрвеня 1897 года ў вёсцы Філісава Рыбінскага павета Яраслаўскай губерні (цяпер Рыбінскага раёна Яраслаўскай вобласці) у сялянскай сям’і. Закончыў двухкласную пачатковую школу. З трынаццаці гадоў жыў у Санкт-Пецярбургу, працаваў разносчыкам у гандлёвым доме, займаўся самаадукацыяй і здаў экстэрнам экзамены за 6 класаў.

Іван Іванавіч Пратапопаў нарадзіўся 15 красавіка 1907 года ў сяле Гяніеўка Зміёўскага павета Харкаўскай губерні (цяпер Зміёўскага раёна Харкаўскай вобласці, Украіна) у сялянскай сям’і. У раннім дзяцінстве з сям’ёй пераехаў у г. Кустанай Тургайскай вобласці (цяпер г. Костанай, Казахстан). У 1929–1931 гадах праходзіў тэрміновую службу ў Чырвонай арміі. Пасля дэмабілізацыі жыў і працаваў у г. Куляб Таджыкскай ССР.

Арсеній Іванавіч Марозаў нарадзіўся 23 студзеня 1922 года ў вёсцы Слабодка (цяпер Калінінскі раён Цвярской вобласці, Расія) у сялянскай сям’і. Закончыў сямігодку ў суседнім сяле Ільінскае, у 1938 годзе — школу фабрычна-завадскога навучання ў абласным цэнтры Цвяры. Працаваў слесарам на Цвярской прадзільнай фабрыцы і паралельна займаўся ў аэраклубе.

Антон Іванавіч Лапацін нарадзіўся 18 студзеня 1879 года ў былой вёсцы Каменная Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1916 годзе прызваны ў Рускую армію, удзельнічаў у Першай сусветнай вайне — ваяваў на Паўднёва-Заходнім фронце радавым.

З жніўня 1918 года — у Чырвонай арміі. Падчас грамадзянскай вайны камуніст з 1919 года А. І. Лапацін у 4-й кавалерыйскай дывізіі 1-й Коннай арміі. Быў камандзірам узвода, памочнікам камандзіра эскадрона, камандзірам эскадрона, ваяваў супраць дзянікінцаў, урангелеўцаў, польскіх інтэрвентаў.

Сямён Нікіфаравіч Мірвода нарадзіўся 26 лютага 1906 года ў сяле Бярозавая Рудка (цяпер Піратынскага раёна Палтаўскай вобласці, Украіна) у беднай сялянскай сям’і. Пасля заканчэння пачатковага вучылішча працаваў у арцелі, паралельна вучыўся, скончыў 9 класаў.

У кастрычніку 1926 года Сямён Мірвода быў прызваны ў Чырвоную армію. У 1929–1931 гадах вучыўся ў Адэскім пяхотным вучылішчы. У жніўні 1935 года назначаны камандзірам танкавай роты 5-й лёгкатанкавай брыгады. У 1938 годзе закончыў курсы каманднага складу.

Аляксандр Ігнатавіч Уласавец нарадзіўся 8 жніўня 1901 года ў вёсцы Лапацічы Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер Знаменскага сельсавета Слуцкага раёна Мінскай вобласці) у сялянскай сям’і. Працоўную дзейнасць пачаў пастухом. У Грамадзянскую вайну быў у партызанах у Слуцкім павеце (1918–1920).

Іван Віктаравіч Пяцяры нарадзіўся 4 сакавіка 1921 года ў сяле Нова-Енісейка ў Бейскім раёне Хакасіі (Расія). У сям’і служачага Віктара Іванавіча Пяцяры і Праскоўі Паўлаўны быў пятым, перадапошнім дзіцём. У 1924 годзе сям’я пераехала ў пасёлак Краснаўсольскі ў Башкірыі. Вучыўся ў Краснаўсольскай сярэдняй школе, закончыў тры курсы Уфімскага кааператыўнага тэхнікума, адначасова займаўся ў аэраклубе.

Арсеній Антонавіч Мален нарадзіўся 20 красавіка 1921 года ў сяле Грачанае Валачынскага раёна Хмяльніцкай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1934 годзе пераехаў у г. Ровенькі Луганскай вобласці (УССР), дзе закончыў сямігодку, працаваў на шахце, займаўся ў аэраклубе.

Іван Пятровіч Кадачнікаў нарадзіўся 19 чэрвеня 1911 года ў вёсцы Вядзернікі Пермскай губерні (цяпер Верашчагінскага раёна Пермскага края) у сялянскай сям’і. У 1935–1941 гадах працаваў электразваршчыкам у г. Каменску-Уральскім Свярдлоўскай вобласці.

Старонка 2 з 4