Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Героі Савецкага Саюза

Іван Канстанцінавіч Кабушкін (сапраўднае Кабушка) нарадзіўся 15 лютага 1915 года ў вёсцы Малахоўцы Баранавіцкага павета (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Яшчэ дзіцём з сям’ёй апынуўся ў Казані (цяпер сталіца Рэспублікі Татарстан) у сувязі з падзеямі Першай сусветнай вайны.

Пётр Міхайлавіч Гаўрылаў нарадзіўся 30 чэрвеня 1900 года ў вёсцы Альведзіна Казанскай губерні (цяпер Пестрачынскі раён Рэспублікі Татарстан) у сялянскай сям’і. Падлеткам батрачыў, у 1915 годзе паехаў у Казань, працаваў чорнарабочым на адным з заводаў.

Сяргей Іванавіч Грыцавец нарадзіўся 6 ліпеня 1909 года ў в. Бараўцы Навагрудскага павета Мінскай губерні (цяпер Навамышскага сельсавета Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У гады Першай сусветнай вайны сям’я Грыцаўца перабралася ў пасёлак Шуміха Курганскай вобласці, дзе прайшлі яго дзяцінства і юнацкія гады. 

Іван Іванавіч Валасевіч нарадзіўся 18 жніўня 1909 года ў вёсцы Ціхны Пружанскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Першамайскага сельсавета Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобалсці) у сям’і рабочых.

Рыгор Мацвеевіч Лінькоў нарадзіўся 4 лютага 1899 года ў сяле Васільеўка Арэнбургскай губерніі (цяпер Кастрычніцкі раён Арэнбургскай вобласці) у сялянскай сям’і.

Аляксандр Васільевіч Петрушэўскі нарадзіўся 9 кастрычніка 1898 года на станцыі Лунінец Пінскага павета Мінскай губерніі (цяпер горад Лунiнец Брэсцкай вобласці) у сям’і чыгуначніка.

Пётр Юльянавіч Корбут з’явіўся на свет 29 верасня 1908 года ў сям’і сталяра чыгуначных майстэрняў у г. Пінску Брэсцкай вобласці.

Вера Захараўна Харужая нарадзілася 27 верасня 1903 года ў г. Бабруйску (цяпер у Магілёўскай вобласці) ў сям’і служачага. У хуткiм часе сям’я пераехала ў г. Мазыр.

Міхаіл Васільевіч Хоцімскінарадзіўся 27 лютага 1903 года ў сям’i рабочага ў мястэчку Шарашова Пружанскага павета (цяпер г. п. Шарашова Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці). Закончыў тры класы вучылiшча ў Пружанах. З 1914 года жыў у г.Маскве, працаваў слесарам на чыгунцы.

Адзін з арганізатараў партызанскага руху на Гродзеншчыне, камандзір Ленінскай партызанскай брыгады, Герой Савецкага Саюза, ганаровы грамадзянін горада Ліды, Барыс Адамавіч Булат нарадзіўся 27 ліпеня 1912 года ў г. Тула.

Старонка 4 з 4