Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Гошчава

Мікалай Пятровіч Ярчак нарадзіўся 25 мая 1950 г. у вёсцы Гошчава Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і настаўніка. У 1966 г. скончыў Гошчаўскую сярэднюю школу і паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна на факультэт хіміі. Вучобу ў БДУ у 1971 г. скончыў з рэкамендацыяй для паступлення ў аспірантуру.

Аляксей Антонавіч Майсейчык нарадзіўся 4 кастрычніка 1936 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Гошчава Палескага ваяводства (цяпер Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Дзяцінства яго апаліла вайна. Разам з вяскоўцамі ён двойчы стаяў пад дуламі фашысцкіх аўтаматаў. Вайна перашкодзіла своечасова пачаць вучобу, толькі ў верасні 1945 года ён сеў за парту. Бацька, Антон Данілавіч, быў паранены на фронце, пасля вяртання дамоў цяжка хварэў, неўзабаве памёр. Клопаты па гаспадарцы ляглі на маці, Вольгу Мікалаеўну. Аляксей стаў яе верным памочнікам, але знаходзіў хвіліны пісаць вершы.

Мікалай Цімафеевіч Ярчак нарадзіўся 3 сакавіка 1945 года ў вёсцы Гошчава Косаўскага (цяпер Івацэвіцкага) раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1961 годзе скончыў Гошчаўскую сярэднюю школу с залатым медалём і паступіў у Мінскі інстытут замежных моў.