1 мая 2019 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Паўла Уладзіміравіча Шыпука (1949–2014), дзяржаўнага дзеяча, акадэміка Беларускай інжынернай акадэміі
Павел Уладзіміравіч Шыпук нарадзіўся 1 мая 1949 г. у вёсцы Опаль Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў шматдзетнай сялянскай сям’і. З 1966–1967 гг. працаваў інструктарам Іванаўскага райкама ЛКСМБ. У 1972 г. закончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «хімічная тэхналогія шкла і сіталаў», атрымаў кваліфікацыю «інжынер-хімік-тэхнолаг».
21 красавіка 2019 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Іванавіча Юркевіча (1954), дзяржаўнага дзеяча Беларусі, Ганаровага грамадзяніна Пружанскага раёна (2013)
Аляксандр Іванавіч Юркевіч нарадзіўся 21 красавіка 1954 г. у вёсцы Малыя Лясковічы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Гадаваўся ў вялікай сялянскай сям’і — быў восьмым, самым малодшым дзіцём. Рана далучыўся да працы, а калі быў вучнем 10-га класа, застаўся сіратой. Хадзіў у базавую школу ў Вялікія Лясковічы, вучоба давалася лёгка. Пасля заканчэння Боркаўскай сярэдняй школы паступіў у Беларускі політэхнічны інстытут, атрымаў спецыяльнасць «інжынер-механік». Студэнтам захапляўся вела- і парашутным спортам, здзейсніў пяць паветраных скачкоў.
15 сакавіка 2019 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мацвеевіча Здановіча (1959), дзяржаўнага дзеяча, магістра педагогікі, заслужанага настаўніка Рэспублікі Беларусь (1996)
Уладзімір Мацвеевіч Здановіч нарадзіўся 15 сакавіка 1959 г. у вёсцы Застаўе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. У шэсць гадоў пайшоў адразу ў другі клас, таму Бездзежскую сярэднюю школу закончыў у пятнаццаць гадоў, у дваццаць — факультэт радыёфізікі і электронікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. У 1979–1981 гг. — малодшы навуковы супрацоўнік кафедры электронных машын, інжынер БДУ.
9 лістапада 2018 года — 70 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Уладзіміравіча Грыгарава (1948), дзяржаўнага і спартыўнага дзеяча, заслужанага трэнера БССР, заслужанага работніка фізічнай культуры і спорту Беларусі
Аляксандр Уладзіміравіч Грыгараў нарадзіўся 9 лістапада 1948 г. у г. Баранавічы Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці. Скончыў СШ № 57 г. Мінска. У 1971 г. скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры па спецыяльнасці «выкладчык фізічнай культуры і спорту». Працаваў настаўнікам у Мсціжскай сярэдняй школе Барысаўскага раёна.
25 кастрычніка 2017 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Івана Міхайлавіча Грыцука (1932), дзяржаўнага дзеяча, акадэміка Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі (1992)
Іван Міхайлавіч Грыцук нарадзіўся 25 кастрычніка 1932 года ў вёсцы Маціевічы Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Бацьку страціў рана, маці адна падымала трох дзяцей. Іван Грыцук пасля заканчэння ў 1948 годзе шасці класаў пайшоў вучыцца ў Брэсцкае рамеснае вучылішча сувязі № 15, якое скончыў у 1950 годзе па спецыяльнасці наглядальніка радыётрансляцыйных вузлоў, быў накіраваны ў Гродзенскае абласное ўпраўленне сувязі.
30 лістапада 2017 г. — 125 гадоў з дня нараджэння Платона Васілевіча Саевіча (1892–1956), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, дзяржаўнага дзеяча
Платон Васiлевiч Саевiч нарадзiўся 30 лiстапада 1892 года ў вёсцы Раматова Брэсцкага павета (цяпер Старое Раматова Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласцi) у сялянскай сям’i. Вучыўся ў народным вучылiшчы ў суседняй в. Велiкарыце. У 1907 годзе паступіў у Свiслацкую настаўнiцкую семiнарыю, дзе стаў адным з лепшых вучняў. Пасля заканчэння семінарыі ў 1911 годзе настаўнiчаў у в. Рыбнае Кобрынскага павета.
2014 г. – 120 гадоў з дня нараджэння Ізраіля Майсевіча Ляплеўскага (1894–1938), дзяржаўнага дзеяча, удзельніка Першай сусветнай вайны, Народнага камісара ўнутраных спраў БССР (1934–1936)
Ізраіль Майсеевіч Ляплеўскі нарадзіўся ў 1894 (па іншых звестках 1896) годзе ў г. Брэст-Літоўску Гродзенскай губерніі (цяпер горад Брэст) ў яўрэйскай шматдзетнай (9 дзяцей) сям’і.
15 студзеня 2014 г. – 65 гадоў з дня нараджэння (1949) Канстанціна Андрэевіча Сумара, старшыні Брэсцкага аблвыканкама
Канстанцін Андрэевіч Сумар нарадзіўся 15 студзеня 1949 года ў вёсцы Вічын Лунінецкага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці.
30 лістапада 2012 г. – 120 гадоў з дня нараджэння П. В. Саевіча (1892–1956), дзяржаўнага дзеяча
Платон Васiльевiч Саевiч нарадзiўся 18 (па-новаму стылю 30) лiстапада 1892 года ў сялянскай сям'i ў в. Раматова Брэсцкага павета, цяпер Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласцi.
24 мая 2012 г. – 85 гадоў з дня нараджэння У. Л. Бядулi (1927, Камянецкі р-н), гаспадарчага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі, двойчы Героя Сацыялістычнай Працы (1971, 1987), заслужанага работніка культуры Беларусі
Уладзiмiр Лявонцьевiч Бядуля нарадзiўся 24 мая 1927 г. у сялянскай сям’і ў в. Падомша Камянецкага раёна Брэсцкай вобласцi.