Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Дзеячы

 

Сяргей Аляксеевіч Гардун нарадзіўся 4 сакавіка 1959 г. у в. Дзівін Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласціў сялянскай сям’і. Бацька,Аляксей Іванавіч Гардун, працаваў у калгасе «Новае жыццё», маці, Аляксандра Іванаўна, – у сталовай. Уся сям’я была веруючая, і гэта было вызначальным у далейшым лёсе Сяргея. Вучыўся ў Дзівінскай сярэдняй школе. У 5–6 класе ў хлопчыка была мара стаць настаўнікам, а калі ў 8 класе прачытаў Евангелле, з’явілася жаданне глыбей пазнаць Свяшчэннае Пісанне, багаслоўе і стаць свяшчэннікам.

 

Сцяпан Міхайлавіч Кірычук нарадзіўся 18 мая 1949 г. у в. Мазуры Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і сялян. Яго бацька, Міхаіл Якаўлевіч Кірычук, быў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, дайшоў да Берліна. Пачатковую школу Сцяпан Кірычук закончыў у роднай вёсцы, васьмігодку – у в. Дзямідаўшчына, што ў трох кіламетрах ад в. Мазуры. Далей вучыцца трэба было ў в. Гарадзец, што за 11 км ад роднай вёскі. На сямейным савеце вырашана было паступаць у Брэсцкі чыгуначны тэхнікум.

 

Міхаіл Гаўрылавіч Мінкевіч нарадзіўся 15 лютага 1919 г. у в. Гулічы Слуцкага павета Мінскай губерні (зараз Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). У 1930 г. паступіў вучыцца ў Клецкую беларускую гімназію. У гэтым жа годзе Міша стаў піянерам-падпольшчыкам, разам з сябрамі ён расклейваў лістоўкі, а ў дні рэвалюцыйных святаў вывешваў чырвоныя флагі. За падпольную дзейнасць быў выключаны з гімназіі.

 

Іван (Іаан) Антонавіч Катовіч нарадзіўся 2 верасня 1839 г. у в. Чаравачыцы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер в Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці). Паходзіў са старажытнага беларускага праваслаўнага святарскага роду. Старэйшы сын протаіерэя Антонія Ануфрыевіча Катовіча. Браты Івана – Фама, Мікалай, Міканор, Аляксей – таксама былі святарамі, сёстры – Марыя, Юстына, Алена – выйшлі замуж за асоб духоўнага звання.

Мікалай Васільевіч Кісялёў нарадзіўся 9 мая 1903 г. у в. Барнук Гарадзішчанскага павета Пензенскай губерні (цяпер Пензенскай вобласці) у беднай сялянскай сям’і. У 1922 г. закончыў дзевяцігадовую школу ў сяле Забораўка Сімбірскай губерні. У 1922–1923 гг. вучыўся ў педагагічным тэхнікуме ў г. Сызрані Сімбірскай губерні. У 1923–1925 гг. – інструктар, загадчык аддзела павятовага камітэта РКСМ.

Архіепіскап Іаан (пры нараджэнні Леў Данілавіч Хама) нарадзіўся 25 сакавіка 1963 г. у в. Калбаевічы Самбiрскага раёна Львоўскай вобласці Украінскай ССР. Закончыў сярэднюю школу. Служыў у Савецкай арміі (1982–1984). Закончыў Маскоўскую духоўную семінарыю (1989) і экстэрнам – Маскоўскую духоўную акадэмію (1993).

 

 

Захар Захаравіч Кавальчук нарадзіўся ў 1893 г. у в. Крыўляны Пружанскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і.

У васемнаццацігадовым узросце Захар Кавальчук адправіўся ў Амерыку на заробкі. Дабраўшыся да штата Пенсільванія, уладкаваўся чорнарабочым сталеліцейнага цэха. Хутка перабраўся ў штат Мічыган, у буйны порт Дэтройт. Працуючы на аўтазаводзе знакамітага прадпрыемства Генры Форда, дзе можна было сустрэць эмігрантаў з усяго свету, у тым ліку і з Расійскай імперыі, захапіўся ідэямі ўсеагульнай справядлівасці і стаў актыўным абаронцам правоў рабочых.

 

Анатоль Васільевіч Ліс нарадзіўся 1 сакавіка 1958 г. у в. Раўкі Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. З 1975 г. працаваў газаэлектразваршчыкам на аўтабазе № 5 у г. Скідзелі, служыў у Савецкай арміі (1976–1978).

У 1983 г. Анатоль Ліс закончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльснасці «механізацыя сельскай гаспадаркі». Працаваў галоўным інжынерам калгаса «Кастрычнік» Слонімскага раёна, старшым майстрам Скідзельскага СПТУ-199, інструктарам арганізацыйнага аддзела Гродзенскага райкама КПБ, сакратаром парткама і намеснікам старшыні калгаса «Кастрычнік» Гродзенскага раёна. У 1991 г. закончыў Інстытут паліталогіі і сацыяльнага ўпраўлення пры ЦК КПБ па спецыяльнасці «паліталогія». З 1996 г. па 2005 г. – старшыня Навагрудскага райвыканкама.

 

Аляксандр Трафімавіч Кічкайла нарадзіўся 5 лістапада 1933 г. у г. Баранавічы Навагрудскага павета (цяпер Брэсцкай вобласці). Бацька працаваў стрэлачнікам на чыгунцы. У час Вялікай Айчыннай вайны Аляксандр перажыў нямецка-фашыскую акупацыю. Пасля заканчэння сярэдняй школы пастапіў на факультэт прамысловага грамадзянскага будаўніцтва Беларускага палітэхнічнага інстытута.

Уладзімір Паўлавіч Вялічка нарадзіўся 30 кастрычніка 1943 г. у в. Масявічы Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька вярнуўся з вайны, быў сталяром і цесляром, дапамагаў аднавяскоўцам пераадольваць пасляваеннае разбурэнне. У роднай вёсцы ў тыя часы існавала пачатковая школа, пасля заканчэння якой Валодзя працягваў вучобу ў Магілявецкай сярэдняй школе, якую закончыў у 1961 г.

Старонка 1 з 28