28 мая 2016 г. – 70 гадоў з дня нараджэння (1946) Міхаіла Іванавіча Дзямчука, вучонага ў галіне машынабудавання, дзяржаўнага дзеяча Беларусі, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1
Міхаіл Іванавіч Дзямчук нарадзіўся 28 мая 1946 года ў вёсцы Дзевяткі Закросніцкага сельсавета Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння СШ № 2 г. Кобрына ў 1963 годзе паступіў на фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя В. І. Леніна, які скончыў у 1968 годзе, паступіў у аспірантуру кафедры ядзернай фізікі.
6 красавіка 2016 г. – 80 гадоў з дня нараджэння (1936) Фёдара Пятровіча Сянько, работніка сельскай гаспадаркі, дзяржаўнага дзеяча Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1971), Героя Сацыялістычнай Працы (1971), кавалера ордэна Леніна
Фёдар Пятровіч Сянько нарадзіўся 6 красавіка 1936 года ў вёсцы Казлякевічы Навамышскай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Навамышскага сельсавета Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і селяніна. Бацька, Пётр Іосіфавіч Сянько, займаўся гаспадаркай на сваім надзеле, а таксама атхожым промыслам у зімовы перыяд. Быў з найбольш адукаваных у той час людзей у вёсцы, бо закончыў чатыры класы школы. Загінуў у час Вялікай Айчыннай вайны. Трох сыноў выхоўвала маці, Анастасія Міронаўна.
Іпацій (свецкае імя Адам Львовіч) Пацей нарадзіўся 12 красавіка 1541 года ў сядзібе Ражанка Камянецкага павета Падляшскага ваяводства (цяпер у Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці) у праваслаўнай шляхецкай сям’і.Бацька, Леў Пацей, служыў найвышэйшым пісарам караля Жыгімонта I Старога, а таксама займаў пасаду падскарбія (міністра фінансаў) Вялікага Княства Літоўскага. Маці, Ганна Лозчанка, па сведчанні сучаснікаў, была адукаванай жанчынай.
Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі нарадзіўся 19 красавіка 1881 года ў вёсцы Такары Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і настаўніка народнага вучылішча, які потым прыняў сан свяшчэнніка.
1 сакавіка 2016 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Аляксея Сцяпанавіча Скакуна (1946), вучонага-эканаміста, дзяржаўнага і гаспадарчага дзеяча, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Беларусі
Аляксей Сцяпанавіч Скакун нарадзіўся 1 сакавіка 1946 года ў вёсцы Дастоева Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1964 годзе, пасля заканчэння Дастоеўскай сярэдняй школы, Аляксей Скакун паступіў у Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, які скончыў у 1969 годзе. Сваю працоўную дзейнасць пачаў заатэхнікам калгаса “Красная звезда” Іванаўскага раёна.
Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка нарадзіўся 4 лютага 1796 года ў фальварку Мерачоўшчына (цяпер каля г. Косава Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у шляхецкай сям’і. 12 лютага яго хрысцілі ў Косаўскім касцёле.
2015 г. – 125 гадоў з дня нараджэння Піліпа Дзям’янавіча Мядзведзя (1890–1937), дзяржаўнага дзеяча БССР, удзельніка барацьбы за Савецкую ўладу ў Беларусі і Расіі
Піліп Дзям’янавічМядзведзь нарадзіўся ў 1890 годзе ў вёсцы Масева Пружанскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобалсці) у сялянскай сям’і. Неўзабаве бацькі пераехалі ў Варшаву.
2015 г. – 270 гадоў з дня нараджэння Мацея Бутрымовіча (1745–1814), дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай, падстарасты і мечніка Пінскага павета
Матэвуш (Мацей) Бутрымовіч нарадзіўся ў 1745 годзе на Ваўкавышчыне ў шляхецкай сям’і герба Топур. Быў сынам Якуба і Анастазіі. Вучыўся ў школе пры езуіцкім калегіуме ў Пінску.
2015 г. – 215 гадоў з дня нараджэння Ігната Рыгоравіча Кулакоўскага (1800–1870), беларускага дзяржаўнага дзеяча, асветніка, педагога, перакладчыка
гнат Рыгоравіч Кулакоўскі нарадзіўся ў 1800 годзе ў сям’і незаможнага шляхціца Рыгора Кулакоўскага, якому належаў маёнтак у вёсцы Янаўшчызна Пружанскага павета (цяпер хутар у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці).
9 красавіка 2015 г. - 90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Іосіфавіча Паўлючука (1925–2008), дзяржаўнага дзеяча БССР
Уладзімір Іосіфавіч Паўлючук нарадзіўся 9 красавіка 1925 года ў вёсцы Вочкі Збіражскай гміны Кобрынскага павета (цяпер Тэльмінскага сельсавета Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці). У сялянскай сям’і Паўлючуков было пяцёра дзяцей, Валодзя – старэйшы.