30 лістапада 2020 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Льва Антонавіча Дубовіка (1940–2016), дзяржаўнага дзеяча, заслужанага энергетыка Беларусі
Леў Антонавіч Дубовік нарадзіўся 30 лістапада 1940 г. у г. Драгічыне Брэсцкай вобласці. У 1962 г. скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, атрымаў прафесію інжынера-электрыка. Працаваў на інжынерных і кіруючых пасадах ва ўпраўленнях энергетыкі Магілёўскай і Брэсцкай абласцей.
14 лістапада 2020 г. — 30 гадоў з дня заснавання ваенна-гістарычнага музея імя Д. К. Удовікава ў г. Драгічыне (1990)
Ваенна-гістарычны музей імя Д. К. Удовікава ў г. Драгічыне Брэсцкай вобласці адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў 25 жніўня 1994 г. Яго летапіс ствараўся дзякуючы ўдзелу розных, але аднолькава неабыякавых людзей — ад ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны да маладых энтузіястаў.
3 жніўня 2020 г. — 45 гадоў з дня нараджэння Юрыя Уладзіміравіча Блінова (1975–2019), музыканта, кампазітара, лаўрэата міжнародных конкурсаў, доктара музычных мастацтваў
Юрый Уладзіміравіч Бліноў нарадзіўся 3 жніўня 1975 г. у г. Драгічыне Брэсцкай вобласці. Ужо ў раннім дзяцінстве ў хлопчыка праявілася незвычайная цяга да музыкі. З часам станавілася відавочным, што ў Юрыя ёсць музыкальныя здольнасці, якія былі ўласцівы яго продкам па бацькоўскай і мацярынскай лініях. У чатыры гады пачаў чытаць, у чатыры з паловай — пісаць.
8 красавіка 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Дзмітрыевіча Удовікава (1950), генерал-маёра міліцыі
Міхаіл Дзмітрыевіч Удовікаў нарадзіўся 8 красавіка 1950 г. у г. Драгічыне Брэсцкай вобласці. Бацька, Дзмітрый Карпавіч, і маці, Соф’я Маркаўна, былыя партызаны, выхоўвалі сына ў патрыятычным духу. Школьнікам Міхаіл актыўна займаўся спортам, у юнацтве быў чэмпіёнам СССР па веласпорце, атрымаў званне майстра спорту СССР па веласіпедным спорце.
27 лютага 2020 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Фёдара Данілавіча Клімчука (1935–2018), мовазнаўца, даследчыка гаворак Заходняга Палесся, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000)
Фёдар Данілавіч Клімчук нарадзіўся 27 лютага 1935 г. у вёсцы Сіманавічы Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У першых класах навучаўся ў Сіманавіцкай школе, а потым — у школах г. Драгічына.
1 ліпеня 2018 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Пятра Сцяпанавіча Мысліўца (1938), мастака
Пётр Сцяпанавіч Мыслівец нарадзіўся 1 ліпеня 1938 г. у Драгічыне Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкай вобласці) у сям’і рабочага-цесляра. У 1945 г. пайшоў у першы клас Драгічынскай СШ № 1. Ён вельмі любіў урокі малявання ў пачатковых класах, у старэйшых — капіраваў карціны Шышкіна, Левітана, Саўрасава.
7 сакавіка 2018 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Уладзіміравіча Кожуха (1953–2017), жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2004)
Уладзімір Уладзіміравіч Кожух нарадзіўся 7 сакавіка 1953 года ў г. Драгічыне Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Яшчэ школьнікам пачаў цікавіцца выяўленчым мастацтвам. Гэтаму спрыяла маці, якая добра малявала і прыгожа вышывала. Валодзя Кожух наведваў студыю выяўленчага мастацтва Дома піянераў, якой кіраваў Валерый Дабраквашын. Дзіцячае захапленне перайшло ў рашэнне вучыцца жывапісу і пасля заканчэння школы прывяло ў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава. Выкладчыкі Ю. Выхадцаў і А. Малішэўскі навучылі прафесійнаму майстэрству малюнка і кампазіцыі.
26 мая 2017 г. — 60 гадоў з часу правядзення I Раённага фестывалю моладзі ў г. Драгічыне (1957)
У сярэдзіне 1950-х у Драгічынскім раёне праводзілі калгасныя святы працы i песнi, куставыя злёты вясковай моладзі, дзе адбываліся выступленні самадзейных мастацкіх калектываў, сустрэчы перадавiкоў вытворчасцi, народныя гулянні, спартыўныя спаборніцтвы. Напрыклад, 23 верасня 1956 года прайшоў куставы злёт моладзі ў калгасе «Маладая гвардыя», куды сабралася моладзь таксама з сельгасарцеляў імя Кагановіча, імя Суворава — усяго каля тысячы чалавек.
7 сакавіка 2013 г. – 60 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Уладзіміравіча Кожуха (1953), жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі
Уладзімір Уладзіміравіч Кожух нарадзіўся 7 сакавіка 1953 года ў горадзе Драгічыне Брэсцкай вобласці.
Да 560-годдзя з часу першага пісьмовага ўпамінання (1452) г. Драгічына
Назву горада тлумачаць па рознаму.