Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Спадчына: Драгічынскі раён

Уладзімір Андрэевіч Мішчанчукнарадзіўся 5 жніўня 1946 года ў вёсцы Валавель Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ў шматдзетнай сялянскай сям’і. У школе Валодзю навучылі любіць літаратуру, тэатр, ён ахвотна наведваў тэатральны гурток, канешне, любіў кіно.

Валянцін Пятровіч Ярашэвіч нарадзіўся 23 чэрвеня 1936 года ў вёсцы Толкава Антопальскай гміны Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Галоўчыцкі сельсавет Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і.

У 1957 годзе Валянцін Ярашэвіч з адзнакай скончыў Брэсцкі чыгучаны тэхнікум. Некалькі месяцаў працаваў дзяжурным па станцыі Чад Краснауфімскага аддзялення Горкаўскай чыгункі (РСФСР), а затым паступіў на эксплуатацыйны факультэт Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту ў Гомелі. Скончыў яго ў 1962 годзе таксама з адзнакай. На працягу двух гадоў працаваў дзяжурным па станцыі і дыспетчарам на станцыі Брэст-Паўночны.

Iван Даміянавіч Снітко нарадзіўся 7 ліпеня 1896 года ў вёсцы Хомск Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці). Праз два гады сям’я Снітко пераехала ў Брэст-Літоўск, а потым у Санкт-Пецярбург.

У 1912 годзе Іван Снітко паступіў у школу марскіх юнг, якую скончыў перад пачаткам Першай сусветнай вайны, служыў на ваенным судне. У 1915 годзе скончыў класы ўнтэр-афіцэраў, служыў у Кранштаце камандзірам батарэі на востраве Карлос, затым на крэйсеры «Богатырь».

Сяргей Канстацінавіч Паўловіч нарадзіўся 13 верасня 1875 года ў вёсцы Осаўцы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці) ў сям’і святара.

Уладзімір Мікалаевіч Сітуха нарадзіўся 16 чэрвеня 1950 года ў вёсцы Гутава Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Гутаўскай сярэдняй школе. Сярод дзяцей выдзяляўся кемлівасцю, прагнасцю да вучобы.

Анатоль Мікалаевіч Крэйдзіч, нарадзіўся 27 чэрвеня 1965 года ў весцы Заверша Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Вучыўся ў Завершскай васьмігадовай школе. У 1979 годзе разам з маці пераехаў у вёску Рудск Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці, тут пайшоў у восьмы клас Рудскай школы.

 

27 лютага 2015 г. – 80 гадоў з дня нараджэння (1935) Фёдара Данілавіча Клімчука,мовазнаўца, кандыдата філалагічных навук, аўтара прац па беларускай дыялекталогіі, лінгвагеаграфіі, сацыялінгвістыцы, анамастыцы, фальклору, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000)

Мікалай Мікалаевіч Трафімчук нарадзіўся 3 студзеня 1950 года ў вёсцы Осаўцы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Нават не ў самой вёсцы, а на невялікім хутары аккурат на мяжы Драгічынскага і Іванаўскага раёнаў у сялянскай сям’і. Скончыў Белінскую сярэднюю школу.

Анатоль Ільіч Зосік нарадзіўся 15 лістапада 1924 года ў вёсцы Гурка (з 1976 г. у складзе вёскі Закозель Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. З дзяцінства ведаў сялянскую працу, дапамагаў бацьку па гаспадарцы. З 1940 года жыў у свайго дзядулі ў в. Хідры, дзе і застала яго вайна.

Іван Пятровіч Данілаў нарадзіўся 27 верасня 1924 года ў в. Ляжыткавічы Драгічынскай гміны Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і.

Вучыўся ў Драгічынскай школе. Бацькі і настаўнікі адразу заўважылі ў кемлівым і разважлівым хлапчуку схільнасць да вучобы і рабілі многае, каб пасадзейнічаць развіццю юнага даравання. Бацьку, Пятру Мікалаевічу, які ў свой час скончыў агульнапрыходскую школу, і маці, Марыі Якаўлеўне, вельмі хацелася, каб іх дзеці вывучылiся. Іван Данілаў на выдатна закончыў сем класаў і марыў аб далейшай вучобе.

Старонка 3 з 4