Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Драматургі

Творы Андрэя Макаёнка, прызнанага аўтара п’ес, вядомага і паважанага ў грамадстве, паспяхова ставіліся Брэсцкім абласным драматычным тэатрам імя ЛКСМБ, вельмі цёпла ўспрымаліся гледачамі. У 1954 г. на рэпетыцыях п’есы «Выбачайце, калі ласка!» прысутнічаў аўтар.

Уладзіслаў Іосіфавіч Галубок (сапраўднае Голуб) нарадзіўся 15 мая 1882 года на станцыі Лясная, пад Баранавічамі, Навагрудскага павета Мінскай губерні (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і чыгуначніка. Дзяцінства і юнацтва прайшлі ў Мінску, дзе бацька працаваў слесарам дэпо. Бацька, Іосіф Тамашавіч Голуб, адрозніваўся свабодалюбівымі поглядамі, рана загінуў, засталіся шасцёра дзяцей. Уладзіславу, які быў старшым, давялося рана пачаць працаваць: з трынаццаці гадоў — грузчыкам на чыгунцы, прыказчыкам ў краме, слесарам у дэпо. У 1906 годзе здаў экстэрнам экзамены за курс гарадскога вучылішча.

Мікалай Аляксандравіч Арахоўскі нарадзіўся 3 ліпеня 1950 года ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Яго маці Вольга Аляксееўна ўсё жыццё працавала даяркай, нават мела высокае званне – заслужаны калгаснік БССР. Бацька Аляксандр Паўлавіч у гады Вялікай Айчыннай вайны ваяваў на фронце, затым усё жыццё аддаў калгасу.

Зінаіда Іосіфаўна Дудзюк нарадзілася 29 сакавіка 1950 года ў вёсцы Слабодка Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці ў рабочай сям’і. У дзіцячыя гады разам з бацькамі жыла ў Расіі і на Украіне. У 1959 годзе бацькі Зінаіды пераехалі ў Белаазёрск Брэсцкай вобласці на будаўніцтва Бярозаўскай ДРЭС. Так яна апынулася ў маладым горадзе энергетыкаў, дзе ў 1966 годзе закончыла сярэднюю школу.

Iгар Фёдаравiч Сiдарук нарадзiўся 23 ліпеня 1964 года ў г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. Закончыў СШ № 1 г. Кобрына ў 1981 годзе. Паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, які скончыў у 1986 годзе.

Асвоіў спецыяльнасці ад грузчыка, заліўшчыка гарачага металу ў ліцейным цэху да настаўніка, карэспандэнта незалежнай і дзяржаўнай прэсы. Некаторы час настаўнiчаў на Салiгоршчыне. Працаваў у газетах «Кобрынскі веснік», «Брестский курьер» (1988–1992). У 1990–2000 гадах – загадчык літаратурна-драматычнай часткі ў Брэсцкiм абласным тэатры лялек. З сярэдзіны 2002 года па канец 2006-га займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю.