Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Спадчына: Дубовік Сямён Андрэевіч

На захопленых у 1920 г. землях Заходняй Беларусі здзяйснялася каланізатарская палітыка кіруючых класаў Польшчы. Беларускі народ не мірыўся са сваім паднявольным становішчам, з акупацыяй Заходняй Беларусі і падзелам сваёй радзімы. Працоўныя Заходняй Беларусі ў адказ на жорсткае палітычнае і эканамічнае прыгнятанне, нацыянальнае бяспраўе вялі гераічную барацьбу за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне, за ўз’яднанне з БССР. На Брэстчыне ва ўмовах падполля ў 1921–1923 гг. дзейнічала акруговая арганізацыя Камуністычнай рабочай партыі Польшчы (КПРП). На ІІ з’ездзе КПРП (1923) было вырашана стварыць нацыянальныя камуністычныя арганізацыі.

Сямён Андрэевіч Дубовік нарадзіўся 16 лютага 1888 года ў вёсцы Нароўшчына Пружанскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Рэчыцкага сельсавета Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1909 годзе ў пошуках лепшай долі эмігрыраваў у ЗША, але там час быў не лепшы — эканамічны крызіс. Эмігранты з Расіі пачалі аб’ядноўвацца ў прафсаюзы, змагацца за свае правы. Малады рабочы за грамадскую дзейнасць быў высланы з ЗША, у канцы 1911 года ў ліку 300 рускіх параходам дастаўлены ва Уладзівасток.