Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Спадчына: Жабінкаўскі раён

Іван Пракопавіч Герасевіч нарадзіўся 1 студзеня 1943 года ў вёсцы Стрыганец Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Яго бацька, Пракоп Дзянісавіч, загінуў на фронце ў 1945 годзе. Увесь цяжар нялёгкай сялянскай працы лёг на плечы маці, Пелагеі Ануфрыеўны, якая пачала губляць зрок. Іван быў яе адзіным памочнікам, таму пасля заканчэння дзевяці класаў Ракітніцкай школы прыняў рашэнне пакінуць далейшую вучобу і працаваць трактарыстам у саўгасе «Беларусь».

Свята-Мікітаўская царква размешчана на правым беразе ракі Мухавец у вёсцы Здзітава Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці, якая ў снежні 2017 года далучана да горада Жабінкі.

Іван Міхайлавіч Грыцук нарадзіўся 25 кастрычніка 1932 года ў вёсцы Маціевічы Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Бацьку страціў рана, маці адна падымала трох дзяцей. Іван Грыцук пасля заканчэння ў 1948 годзе шасці класаў пайшоў вучыцца ў Брэсцкае рамеснае вучылішча сувязі № 15, якое скончыў у 1950 годзе па спецыяльнасці наглядальніка радыётрансляцыйных вузлоў, быў накіраваны ў Гродзенскае абласное ўпраўленне сувязі.

Неад’емнай часткай акупацыйнай палітыкі фашысцкай Германіі было планамернае знішчэнне народаў. Акупанты праводзілі карныя аперацыі супраць мірнага насельніцтва і масава знішчалі яго. За час акупацыі Беларусі фашысты спалілі разам з жыхарамі 628 вёсак.

Аляксей Данілавіч Дзмітрук нарадзіўся 24 красавіка 1907 года ў вёсцы Сцяброва Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. З дзяцінства дапамагаў бацькам у полі і па гаспадарцы.

Царква Успення Багародзіцы ў вёсцы Булькова Берасцейскага павета Берасцейскага ваяводства ВКЛ (цяпер Пятровіцкага сельсавета Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) упершыню ўзгадваецца 20 верасня 1617 года ў даравальнай грамаце графа Андрэя Масальскага, дзяржаўнага дзеяча ВКЛ. Храм спачатку быў уніяцкім, а з 1839 года – праваслаўны. Драўляная царква са званіцаю напрыканцы ХІХ ст. прыйшла ў нягоднасць.

Міхаіл Мікітавіч Чарнак нарадзіўся 1 лістапада 1911 года ў вёсцы Старое Сяло Азяцкай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Азяцкага сельсавета Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У час Першай сусветнай вайны сям’я была ў бежанцах у Расіі, вярнуліся на радзіму ў 1924 годзе.

Фёдар Канстанцінавіч Валасюк нарадзіўся 6 студзеня 1921 года ў вёсцы Багуславічы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (з 1972 г. Залуззе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Працаваць пачаў з пятнаццаці год.

Андрэй Аляксеевіч Трафімукнарадзіўся 16 жніўня 1911 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Федзькавічы Рагазнянской воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Жабінкаўскі раён Брэсцкай вобласці). У 1915 годзе ў сувязі з Першай сусветнай вайной бацькі выехалі ў Ніжнеўдзінск (цяпер Іркуцкая вобласць). У сем гадоў хлопчык застаўся без маці і разам з бацькам, які працаваў на рамонце чыгунак, вандраваў па гарадах Заходняй Сібіры – Омск, Слаўгарад і інш.

Уладзімір Ігнатавіч Кітаеўскі нарадзіўся 16 чэрвеня 1896 года ў вёсцы Стаўпы Кобрынскага павета (цяпер Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці). Бацькі – Ігнат Іванавіч Кітаеўскі, унтэр-афіцэр, і Ганна Васільеўна Кескевіч,дачка пісара, – родам з Камянца. Маці была адукаванай жанчынай, валодала французскай мовай. У сям’і было трое сыноў: Хфедар, Пётр і малодшы Уладзімір.

Старонка 2 з 3