31 жніўня 2020 г. — 60 гадоў з часу заснавання ААТ «Кобрынскі інструментальны завод «СІТАМА» (Кобрын; 1960)
Гісторыя стварэння Кобрынскага інструментальнага завода пачынаецца з 1924 г., калі на ўскраіне горада, у тым месцы, дзе зараз размешчаны вялікія карпусы сучаснага прамысловага прадпрыемства, былі закладзеныя піларама і млын, якія прыводзіліся ў рух ад паравой машыны магутнасцю 100 конскіх сіл. У 1928–1930 гг. былі ўстаноўленыя гонтарэзны, стругальны станкі і яшчэ адна піларама.
2020 г. — 80 гадоў з часу заснавання Пінскага прадпрыемства па выпуску сельскагаспадарчай тэхнікі (ААТ «Гідрасельмаш»; 1940)
Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР у новых абласцях пачалі стварацца прадпрыемствы для рамонту сельскагаспадарчай, трактарнай і аўтамабільнай тэхнікі. У 1940 г. у г. Пінску, які тады быў абласным цэнтрам, была створана міжраённая майстэрня капітальнага рамонту.
11 лютага 2020 г. — 80 гадоў з часу заснавання Кобрынскага рамонтнага завода (ААТ «САЛЕА-Кобрын»; 1940)
Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР пачалося стварэнне саўгасаў і калгасаў, дзе выкарыстоўвалася аўтамабільная і трактарная тэхніка. Для забеспячэння яе бесперабойнай работы патрэбна была адпаведная рамонтная база. ЦК ВКП(б) і СНК СССР прынялі рашэнне аб будаўніцтве ў вызваленых абласцях рамонтных прадпрыемстваў.
14 жніўня 2020 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Васілія Антонавіча Гарбачука (1930–2007), першага дырэктара Брэсцкага завода бытавой хіміі (1970–1991)
Васілій Антонавіч Гарбачук нарадзіўся 14 жніўня 1930 г. у вёсцы Суботы Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1952 г. паехаў у г. Данецк (Украінская ССР), уладкаваўся рознарабочым у трэст «Донецкметаллургстрой». У 1953 г. паступіў у Данецкі індустрыяльны інстытут.
26 сакавіка 2019 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Анатоля Уладзіміравіча Зыбянка (1949), першага кіраўніка ААТ «Белсолад»
Анатоль Уладзіміравіч Зыбянок нарадзіўся 26 сакавіка 1949 г. у г. Іванаве Брэсцкай вобласці. Дзед па бацькоўскай лініі паходзіў з Брагіншчыны, у час Першай сусветнай вайны служыў прапаршчыкам, застаўся жыць у Іванаве. Ад дзеда Анатоль навучыўся многім словам лабурскага жаргону. Бацька Анатоля — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
2019 г. — 30 гадоў з пачатку вытворчасці на ААТ «Белсолад» (Іванава; 1989), вядучага прадпрыемства краіны па выпуску піваварнага ячменнага соладу
Для забеспячэння піваварных прадпрыемстваў якасным соладам на мяжы 1970–1980-х гг. было прынята рашэнне пабудаваць соладавы завод у г. Іванаве Брэсцкай вобласці. Будаўніцтва прадпрыемства пачалося ў 1981 г. Першым яго дырэктарам стаў Анатоль Уладзіміравіч Зыбянок. Будаўніцтва расцягнулася на восем гадоў.
2019 г. — 80 гадоў з часу заснавання ААТ «Кобрынскі масларобна-сыраробны завод» (1939)
Гісторыя Кобрынскага масларобна-сыраробнага завода бярэ пачатак у кастрычніку 1939 г. Першае ў г. Кобрыне Брэсцкай вобласці прадпрыемства па вырабе малочнай прадукцыі было арганізавана ў будынку, які належыў кавалерыйскім войскам царскай арміі і знаходзіўся пабач з чыгуначным вакзалам. Першым дырэктарам быў У. П. Башкіраў. Не паспела прадпрыемства як след умацавацца, пачалася Вялікая Айчынная вайна. У перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі завод быў разрабаваны і знішчаны.
25 сакавіка 2019 г. — 45 гадоў з дня адкрыцця музея працоўнай славы Брэсцкага электрамеханічнага завода (1974)
Брэсцкі электрамеханічны завод (да 1972 г. — завод электравымяральных прыбораў) у кастрычніку 1964 г. быў аб’яўлены ўведзеным у строй дзеючых, у маі 1965 г. пачаў выпускаць прадукцыю — перыферыйныя ўстройствы для ЭВМ. Дырэктарам завода быў Уладзімір Аляксандравіч Сальнікаў (1924–1982), таленавіты інжынер і кіраўнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1981). У канцы 1971 г. партыйны камітэт і адміністрацыя завода прынялі рашэнне аб стварэнні музея працоўнай славы завода. Работу па адборы і сістэматызацыі матэрыялаў вяла інжынер Марыя Стрыга, якой дапамагала грамадскасць прадпрыемства.
1 студзеня 2019 г. — 50 гадоў з пачатку дзейнасці ААТ «Торфабрыкетны завод „Гатча-Осаўскі“» (1969)
ААТ «Торфабрыкетны завод „Гатча-Осаўскі“» знаходзіцца на тэрыторыі Ленінскага сельскага Савета Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Ажыццяўляе здабычу фрэзернага торфу і яго перапрацоўку для вытворчасці паліўных брыкетаў. Праектнае заданне на будаўніцтва торфабрыкетнага завода распрацавана інстытутам «Белдзяржпраторф» у 1965 г. Назва завода «Гатча-Осаўскі» паходзіць ад злучэння назваў двух радовішчаў торфу, уключаных у сыравінную базу прадпрыемства.
2018 г. — 70 гадоў з часу заснавання Кобрынскага кансервавага завода (1948)
Біяграфія Кобрынскага кансервавага завода, аднаго з найстарэйшых харчовых прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь, пачалася ў 1948 г., калі ў карпусах былога млына было створана невялікае прадпрыемства па перапрацоўцы садавіны і агародніны. Першым дырэктарам быў П. П. Шмялёў, якому ўдалося правесці рамонтна-будаўнічыя работы, устанавіць абсталяванне, арганізаваць калектыў і запусціць завод 10 жніўня 1948 г. На заводзе ў той час працавалі 52 чалавекі і выпускалася шэсць відаў прадукцыі.