Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Курганы

У першыя днi Вялікай Айчыннай вайны ў невялікую вёску Зялёныя Буды Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці дабраліся дзесяць воінаў Чырвонай арміі. Параненыя, трапіўшы ў акружэнне, не маглі дайсці да ваюючых частак. Жыхары вёскі сустрэлі іх як родных, дапамаглі з ежай і вопраткай, выхадзілі, паставілі на ногі.

Неад’емнай часткай акупацыйнай палітыкі фашысцкай Германіі было планамернае знішчэнне народаў. Акупанты праводзілі карныя аперацыі супраць мірнага насельніцтва і масава знішчалі яго. За час акупацыі Беларусі фашысты спалілі разам з жыхарамі 628 вёсак.

Да 20-годдзя Вялікай Перамогі ў СССР актывізаваўся грамадскі рух за захаванне памяці аб Вялікай Айчыннай вайне. Паявіліся шматлікія манументы, помнікі, мемарыялы, у тым ліку курганы, якія вядомы з глыбокай старажытнасці як форма ўшанавання памяці памерлых.