Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Кінарэжысёры

Уладзімір Вікенцьевіч Мароз нарадзіўся 11 чэрвеня 1953 г. у г. Косава Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і настаўнікаў. У 1960 г. сям’я пераехала ў в. Даманава Івацэвіцкага раёна. Пасля заканчэння Даманаўскай сярэдняй школы (1970) паступіў на архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута, які скончыў у 1975 г. Працаваў інжынерам у аб’яднанні «Інтэграл», архітэктарам у інстытуце «Мінскпраект».

Георгій Васільевіч Марчук нарадзіўся 1 студзеня 1947 года ў г. Давыд-Гарадку Пінскай вобласці (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і шаўца. Рана застаўся без маці, жыў з дзедам і бабуляй. Пасля заканчэння СШ № 2 г. Давыд-Гарадка (1965) спрабаваў паступіць ва Усесаюзны інстытут кінематаграфіі, але няўдала. Працаваў кіраўніком драматычнага гуртка Давыд-Гарадоцкага ГДК, метадыстам Столінскага РДК. На старонках раённай газеты «Навіны Палесся» з 1966 года з’яўляюцца яго першыя гумарэскі, рэцэнзіі і апавяданні.

Рышард Здзіслававіч Ясінскі нарадзіўся 30 чэрвеня 1931 года ў г. Баранавічы Навагрудскага ваяводства (цяпер Брэсцкай вобласці). У 1955 годзе скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. В. Леніна. Вучыўся ў кінакрытыка, кіназнаўца Ефрасінні Леанідаўны Бондаравай. Напісаў дыпломную работу «Шляхі развіцця беларускага кіно», а рэцэнзентам універсітэт запрасіў народнага артыста БССР Уладзіміра Уладзіміравіча Корш-Сабліна. Дзякуючы такому знаёмству выпускніку БДУ прапанавалі папрацаваць памочнікам рэжысёра на карціне «Пасеялі дзяўчаты лён».

Пташук Міхаіл Мікалаевіч – вядомы савецкі і беларускі кінарэжысёр, акцёр, чые фільмы неаднаразова былі адзначаны на міжнародных, усесаюзных і рэспубліканскіх кінафестывалях.