Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Ласковіч Васілій Пятровіч

На захопленых у 1920 г. землях Заходняй Беларусі здзяйснялася каланізатарская палітыка кіруючых класаў Польшчы. Беларускі народ не мірыўся са сваім паднявольным становішчам, з акупацыяй Заходняй Беларусі і падзелам сваёй радзімы. Працоўныя Заходняй Беларусі ў адказ на жорсткае палітычнае і эканамічнае прыгнятанне, нацыянальнае бяспраўе вялі гераічную барацьбу за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне, за ўз’яднанне з БССР. На Брэстчыне ва ўмовах падполля ў 1921–1923 гг. дзейнічала акруговая арганізацыя Камуністычнай рабочай партыі Польшчы (КПРП). На ІІ з’ездзе КПРП (1923) было вырашана стварыць нацыянальныя камуністычныя арганізацыі.

У канцы 1923 года ў г. Брэсце-над-Бугам (з 1939 года Брэст) быў створаны акруговы камітэт Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, у 1924 г. — акруговы і гарадскі камітэты Камуністычнага саюза моладзі Заходняй Беларусі. Партыя выступала за здзяйсненне сацыялістычнай рэвалюцыі ў Польшчы, за права на самавызначэнне для Заходняй Беларусі, за ўз’яднанне ўсіх беларускіх зямель ў адзіную Беларускую савецкую рэспубліку. КПЗБ дзейнічала ва ўмовах глыбокага падполля.

Васілій Пятровіч Ласковіч нарадзіўся 18 лютага 1914 года ў вёсцы Франопаль Брэсцкага павета (цяпер Брэсцкі раён Брэсцкай вобласці) у беднай сялянскай сям’і.