16 верасня 2023 г. – 55 гадоў з дня нараджэння мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна (Віталь Іванавіч Тупека; 1968), Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі
Віталь Іванавіч Тупека нарадзіўся 16 верасня 1968 г. у г. Лунінец Брэсцкай вобласці. Летнія канікулы праводзіў на радзіме сваёй маці ў в. Велямічы Столінскага раёна. Бабуля Ганна Фёдараўна Гушча вадзіла Віталя ў царкву, заклала асновы праваслаўных традыцый. Пасля заканчэння сярэдняй школы № 1 г. Лунінца (1985) Віталь Тупека паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна на факультэт «Радыяфізіка і электроніка». У 1987–1989 гг. праходзіў тэрміновую службу ў Савецкай арміі, затым працягнуў вучобу ў ВНУ. У чэрвені 1992 г. атрымаў дыплом па спецыяльнасці «інжынер-радыяфізік».
11 лістапада 2022 г. — 105 гадоў з дня абвяшчэння Савецкай улады ў г. Лунінцы (1917), першай на тэрыторыі сучаснай Брэсцкай вобласці
У 1916 г. мястэчка Лунінец Пінскага павета Мінскай губерні (цяпер горад Брэсцкай вобласці) стаў буйным цэнтрам рэвалюцыйнага руху на Беларускім Палессі. У Лунінцы быў важны чыгуначны вузел сувязі Заходняга і Паўднёва-Заходняга франтоў. У горадзе і вакол яго размяшчаліся штабы, склады, знаходзілася значная колькасць салдат. Бальшавікі праводзілі агітацыйную работу, сюды неаднаразова прыязджаў Міхаіл Васільевіч Фрунзе, які ўзначальваў падпольную бальшавіцкую арганізацыю ў Мінску.
22 ліпеня 2020 г. — 125 гадоў з дня нараджэння Паўла Восіпавіча Сухога (1895–1975), савецкага авіяканструктара, двойчы Героя Сацыялістычнай Працы
Павел Восіпавіч Сухі нарадзіўся 22 ліпеня 1895 г. усялеГлыбокае Дзісненскага павета Віленскай губерні (цяпер г. Глыбокае Віцебскай вобласці) у сям’і настаўніка народнай школы. У 1900 г. сям’я пераехала ў Гомель. У сям’і Сухіх была творчая атмасфера — любілі музыку, выпускалі рукапісны часопіс, мелі добрую бібліятэку. Павел паспяхова скончыў гімназію ў Гомелі (1914), потым вучыўся на фізіка-матэматычным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта, наведваў лекцыі па тэорыі авіяцыі, якія чытаў прафесар Мікалай Жукоўскі ў Імператарскім Маскоўскім тэхнічным вучылішчы.
20 сакавіка 2020 г. — 65 год з дня нараджэння Андрэя Іванавіча Мазько (1955), паэта
Андрэй Іванавіч Мазько нарадзіўся 20 сакавіка 1955 г. у вёсцы Упірава Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Выхоўваўся і вучыўся ў Гарадзецкай, Жабінкаўскай, Пружанскай школах-інтэрнатах. У школьныя гады Андрэю адкрыліся таямніцы паэзіі, разуменне таго, што вартасць чалавека вымяраецца станам яго душы.
21 красавіка 2019 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Феадосьевіча Рылюка (1934–2014), вучонага ў галіне хірургіі, выдатніка аховы здароўя Беларусі
Аркадзь Феадосьевіч Рылюк нарадзіўся 21 красавіка 1934 г. у вёсцы Ліпнікі Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці). Пасля заканчэння Ліпніцкай сямігадовай школы (1950) паступіў у Пінскае медыцынскае вучылішча, якое скончыў у 1953 г. Год працаваў фельчарам у в. Валавель Драгічынскага раёна.
5 верасня 2018 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Віктара Георгіевіча Пірскага (1948), майстра спорту, заслужанага трэнера Беларусі
Віктар Георгіевіч Пірскі нарадзіўся 5 верасня 1948 г. у г. Лунінец Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў сям’і чыгуначнікаў. У школе Віктар захапляўся фізкультурай, гуляў у футбол, бегаў на лыжах, нават падабалася падымаць 32-кілаграмовую гіру. У 1967 г. скончыў Свярдлоўскае горнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча па спецыяльнасці «машыніст вугальных і праходніцкіх камбайнаў». У вучылішчы пазнаёміўся са спартыўнай барацьбой, з’явілася мара вучыцца ў фізкультурным інстытуце.
24 кастрычніка 2017 г. — 50 гадоў з дня нараджэння Вадзіма Вітальевіча Жылко (1967), журналіста, краязнаўца, пісьменніка, шахматыста
Вадзім Вітальевіч Жылко нарадзіўся 31 кастрычніка 1967 года ў горадзе Лунінцы Брэсцкай вобласці. Скончыў у 1984 годзе сярэднюю школу № 1, у 1990 — гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў тэхнікам у аддзеле архітэктуры Лунінецкага райвыканкама (1984–1991), кіраўніком гуртка ў Доме дзіцяча-юнацкай творчасці (1991–1993), навуковым супрацоўнікам Лунінецкага раённага краязнаўчага музея (1993–2006). З 2007 года працуе ў лунінецкім недзяржаўным штотыднёвіку «Информ-прогулка».
20 чэрвеня 2017 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Льва Леанідавіча Коласава (1932), краязнаўца, філатэліста, даследчыка гісторыі пошты Беларусі
Леў Леанідавіч Коласаў нарадзіўся 20 чэрвеня 1932 года ў г. Лунінцы Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкай вобласці) у сям’і чыгуначнага рабочага. У 1941 годзе скончыў 3 класы гарадской школы № 1, паехаў у піянерскі лагер пад Ліду, які 22 чэрвеня разбамбілі нямецкія самалёты. У час Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся дома з бацькамі. 8 ліпеня 1944 года (за два дні да вызвалення Лунінца Чырвонай арміяй) з бацькамі і 8-гадовай сястрой быў вывезены акупантамі на прымусовую працу ў Германію.
4 сакавіка 2016 г. – 95 гадоў з дня нараджэння Івана Віктаравіча Пяцяры (1921–1949), ваеннага лётчыка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1945)
Іван Віктаравіч Пяцяры нарадзіўся 4 сакавіка 1921 года ў сяле Нова-Енісейка ў Бейскім раёне Хакасіі (Расія). У сям’і служачага Віктара Іванавіча Пяцяры і Праскоўі Паўлаўны быў пятым, перадапошнім дзіцём. У 1924 годзе сям’я пераехала ў пасёлак Краснаўсольскі ў Башкірыі. Вучыўся ў Краснаўсольскай сярэдняй школе, закончыў тры курсы Уфімскага кааператыўнага тэхнікума, адначасова займаўся ў аэраклубе.