Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Спадчына: Лунінецкі раён

Віктар Анатольевіч Фядосік нарадзіўся 9 лютага 1951 года ў вёсцы Сінкевічы Ленінскага раёна Пінскай вобласці (цяпер Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці). Яго бацька – беларускі вучоны-фалькларыст Анатоль Сямёнавіч Фядосік (1925–2005), доктар філалагічных навук (1974), прафесар (1981). Маці, Алена Астапаўна Раманоўская, медык, яе брат, гісторык-навуковец Васіль Піліпавіч Раманоўскі (1918–1992), зрабіў уплыў на Віктара ў дачыненні выбару прафесіі.

Сцяпан Паўлавіч Нефідовіч нарадзіўся 3 студзеня 1941 года ў сям’і сялян у вёсцы Лахаўка Лунінецкага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. Маці і бацька добра спявалі народныя песні. Дзяцінства Сцяпана Нефідовіча прыпала на час вайны і пасляваенныя нягоды, ён рана пайшоў на свой хлеб – пасля заканчэння сямі класаў.

Аўдоцця Якаўлеўна Клеўжыц нарадзілася 28 лістапада 1895 года ў весцы Сінкевічы Мазырскага павета Мінскай губерні (цяпер Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Усё жыццё пражыла ў роднай вёсцы, працавала на зямлі.

Мікалай Мікалаевіч Калінковіч нарадзіўся 18 снежня 1950 года ў вёсцы Цна Лунінецкага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў сям’і рабочага. Бацькі неўзабаве пераехалі ў г. Вусць-Каменагорск (Казахская ССР), але праз пяць гадоў вярнуліся на радзіму.

Палеская доследная станцыя меліярацыйнага земляробства і лугаводства заснавана на падставе Пастановы Савета Народных камісараў СССР № 1522 ад 22 чэрвеня 1945 года “Аб неадкладных мерапрыемствах па аднаўленні асушальных сістэм і асваенню асушаных зямель ў Беларускай ССР”. Месца будаўніцтва станцыі было абрана ў вёсцы Красцінава (з 1969 г. пасёлак Палескі Лунінскага сельсавета) Лунінецкага раёна Пінскай (зараз Брэсцкай) вобласці на Лунінскім балотным масіве, які ўваходзяць у тарфяное радовішча «Хольчэ» і размешчаны па левы бок ад ракі Бобрык ў яе ніжнім цячэнні.

Уладзіслаў Іосіфавіч Нядзведскі нарадзіўся 24 ліпеня 1929 года на Рахавіцкіх хутарах Лунінецкага павета (цяпер вёска Рахавічы Салігорскага раёна Мінскай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1939 годзе скончыў два класы польскай школы, а перад Вялікай Айчыннай вайной – чацвёрты клас беларускай.

Рахавіцкія хутары ўвайшлі ў партызанскую зону, якую ў лютым 1943 года фашысты абклалі блакадай, а потым пачалі знішчэнне. Падчас аблавы карнікаў жыхары хаваліся ў лесе, тады загінулі бацькі і брат з сяcтрой. Уладзіславу і сястры Віні ўдалося ўратавацца. Сіратам даў прытулак матчын брат К. Я. Данілевіч.

Канстанцін Андрэевіч Сумар нарадзіўся 15 студзеня 1949 года ў вёсцы Вічын Лунінецкага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці.

Васіль Мікалаевіч Туміловіч нарадзіўся 1 лістапада 1953 года ў вёсцы Кажан-Гарадок Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці ў рабочай сям’і.

Лунінецкі краязнаўчы музей заснаваны паводле пастановы Бюро ЦК КПБ ад 11 верасня 1978 года.

Старонка 2 з 2