Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Люблін Брэсцкая аперацыя 1944

Мікалай Максімавіч Дзяканаў нарадзіўся 24 сакавіка 1925 г. у вёсцы Аляксандраўка Кузнецкага павета Саратаўскай губерні (цяпер Сасноваборскага раёна Пензенскай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыў пачатковую школу, працаваў пекарам. Яго бацька, Максім Сяргеевіч Дзяканаў, загінуў на фронце Вялікай Айчыннай вайны ў 1941 г.

Мікалай Паўлавіч Дзегцяроў нарадзіўся 23 студзеня 1925 г. у вёсцы Грабаў Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. Трохгадовым хлопчыкам страціў маці, яго выхоўвала бабуля. Пасля заканчэння сямі класаў працаваў у калгасе. У 1940 г. паступіў у Гомельскую школу фабрычна-заводскай адукацыі чыгуначнага транспарту, вучыўся ў групе сталяроў. Вялікая Айчынная вайна застала яго ў Гомелі. Разам з іншымі навучэнцамі школы ўзводзіў абарончыя збудаванні (равы, траншэі, акопы) на подступах да абласнога цэнтра.

Фёдар Паўлавіч Хахракоў нарадзіўся 1 сакавіка 1925 г. у сяле Югаўское Кунгурскай акругі Уральскай вобласці (цяпер Кунгурскага раёна Пермскага краю) у шматдзетнай сялянскай сям’і. З ліпеня 1941 г. па сакавік 1943 г. працаваў памочнікам рахункавода ў калгасе «Всходы Коммуны».

Аляксей Маркавіч Карасёў нарадзіўся 20 снежня 1920 г. у вёсцы Дравасекава Вялікалуцкага павета Пскоўскай губерні (цяпер Куньінскага раёна Пскоўскай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыў восем класаў. У 1940 г. прызваны ў Чырвоную армію, скончыў палкавую школу.

Васілій Пятровіч Газін нарадзіўся 14 кастрычніка 1920 г. у сяле Шоўскае Лебядзянскага раёна Ліпецкай вобласці ў сялянскай сям’і. Закончыў чатыры класы, працаваў у калгасе «Рассвет», затым вучыўся на курсах механізатараў, працаваў на машынна-трактарнай станцыі. У 1939 г. прызваны ў Чырвоную армію, служыў на заходняй граніцы ў Беларусі.