Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Літаратуразнаўцы

Іван Сцяпанавіч Шпакоўскі нарадзіўся 14 жніўня 1936 года ў вёсцы Мясяцічы Пінскага павета Палескага ваяводства (цяпер Пінскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Вялікая Айчынная вайна апаліла і Іванава дзяцінства. Бацька, Сцяпан Васільевіч Шпакоўскі, быў партызанам, сям’і давялося хавацца ад карнікаў у партызанскім лагеры, паліцаі знішчылі родную хату.

Валянціна Іванаўна Локун нарадзілася 6 жніўня 1946 года ў вёсцы Цепянец Пінскага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. Скончыла Цепянецкую пачатковую школу, вучылася ў Малоткавіцкай сярэднай школе. З сёмага класа па прычыне хваробы ног перайшла ў Пінскую завочную школу, якую скончыла ў 1966 годзе з залатым медалём. Паступіла на філалагічны факультэт (рускае аддзяленне) Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна. Працавала загадчыцай Цепянецкай сельскай бібліятэкі (1972–1974).

Марыя Пятроўна Жыгалава нарадзілася 10 лютага 1951 года ў вёсцы Збураж Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. З 1969 года працавала ў Збуражскай СШ старшай піянерважатай, настаўніцай.

Мікалай Мікалаевіч Калінковіч нарадзіўся 18 снежня 1950 года ў вёсцы Цна Лунінецкага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў сям’і рабочага. Бацькі неўзабаве пераехалі ў г. Вусць-Каменагорск (Казахская ССР), але праз пяць гадоў вярнуліся на радзіму.

Іван Сцяпанавіч Курбека нарадзіўся 10 лістапада 1934 года ў вёсцы Серабрышча Люшнеўскай гміны Слонімскага павета (цяпер ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і.

Леан (Лявон) Бароўскі нарадзіўся 27 чэрвеня 1784 года на Піншчыне (цяпер у Брэсцкай вобласці). Сярэднюю адукацыю Лявон атрымаў у Пастаўскай школе. З 1801 года ён вучыўся ў Галоўнай віленскай школе, якая ў 1803 годзе была пераўтворана ў імператарскі Віленскі ўніверсітэт, і адначасова служыў у канцылярыі школы сакратаром. У 1803 годзе Л. Бароўскі атрымаў вучоную ступень кандыдата філасофіі.

Аляксей Кузьміч Гардзіцкі нарадзіўся 2 мая 1934 года ў вёсцы Пугачова (цяпер у межах горада Брэста) Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.

Валянцін Паўлавіч Таўлай нарадзіўся 8 лютага 1914 года ў мястэчку Баранавічы Навагрудскага павета Мінскай губерніі (цяпер горад Баранавічы Брэсцкай вобласці) у сям’і чыгуначных служачых.

Любоў Канстанцінаўна Тарасюк нарадзілася 7 снежня 1953 года ў вёсцы Пінкавічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і рабочых. Бацька, Канстанцін Міхайлавіч, працаваў рабочым, загадчыкам гаспадарчай часткі на розных прадпрыемствах Пінска, маці, Надзея Паўлаўна, – у пінскай гасцініцы.

Іван Фёдаравіч Штэйнер нарадзіўся 10 верасня 1953 года ў вёсцы Беражное Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Старонка 2 з 3