22 снежня 2020 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Мікалая Дзмітрыевіча Юшчука (1940), доктара медыцынскіх навук, акадэміка Расійскай акадэміі медыцынскіх навук
Мікалай Дзмітрыевіч Юшчук нарадзіўся 22 снежня 1940 г. у вёсцы Авады Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і сельскіх працаўнікоў Вольгі Ільінічны і Дзмітрыя Данілавіча. Вучыўся ў Гайкоўскай пачатковай школе. Першы клас хлопчык закончыў лепш за ўсіх, настаўнікі часта ставілі ў прыклад заўсёды акуратнага і працавітага вучня.
28 чэрвеня 2020 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Карпіцкага Аляксандра Сяргеевіча (1960), доктара медыцынскіх навук, прафесара
Аляксандр Сяргеевіч Карпіцкі нарадзіўся 28 чэрвеня 1960 г. у г. Камянцы Брэсцкай вобласці ў сям’і медыкаў. Вучыўся ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце па спецыяльнасці «лячэбная справа». З другога курса пачаў займацца хірургіяй — спачатку агульнай, цікавасць да таракальнай прыйшла пазней. У складзе групы з пяці студэнтаў у канцы 1970-х – пачатку 1980-х займаўся навуковымі даследаваннямі па ўздзеянні лазерных прамянёў на гнойныя раны.
23 сакавіка 2020 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Іванавіча Малевіча (1930), вучонага ў галіне акушэрства і гінекалогіі
Канстанцін Іванавіч Малевіч нарадзіўся 23 сакавіка 1930 г. у вёсцы Замошша Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). У 1947 г. скончыў сярэднюю школу ў г. Баранавічы, у 1953 г. — лячэбны факультэт Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. На працягу чатырох год працаваў галоўным урачом участковай бальніцы.
3 сакавіка 2020 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Рыгора Паўлавіча Шораха (1930–2013), хірурга, доктара медыцынскіх навук, прафесара, акадэміка Беларускай акадэміі медыцынскіх навук, заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь
Рыгор Паўлавіч Шорах нарадзіўся 3 сакавіка 1930 г. у вёсцы Налезнікі Жыцінскай гміны Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Сцяпанкаўскага сельсавета Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці)у сялянскай сям’і. Дзяцінства і юнацтва выпалі на цяжкія ваенныя і пасляваенныя гады, хлопчык імкнуўся да ведаў. У 1948 г. Рыгор скончыў сярэднюю школу, у 1954 г. — Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (МДМІ).