Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Спадчына: Моладава

Капліца ў вёсцы Моладава Пінскага павета Мінскай губерні (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) пабудавана ў 1905–1908 гг. паводле праекта віленскага архітэктара Т. Раствароўскага. Родавая капліца-пахавальня знаходзілася пры галоўным уездзе ў сядзібна-паркавы комплекс Скірмунтаў, гаспадаром якога тады быў Генрых Скірмунт (1836–1916).

Моладаўскі звон адліты ў 1583 г. з медзі людвісарам Марцінам Гофманам у Коўне (зараз г. Каўнас, Літва) для царквы вёскі Моладава (цяпер у Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці), па заказе Сімяона Войны, кашталяна мсціслаўскага, старасты паморскага, палангаўскага, горждаўскага. Прысвечаны ён двум прадстаўнікам вядомага на Беларусі роду Войнаў: Маціевічу Хрысціну і яго сыну — Сямёну.

Генрых Скірмунт нарадзіўся ў 1868 г. у в. Моладава Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці). Належаў да старажытнага шляхецкага роду Скірмунтаў, які валодаў землямі на Пінскім Палессі, маёнткамі ў Моладаве, Парэччы і інш. Быў сынам Генрыха Скірмунта (1836–1916) і Марыі Твардоўскай, малодшым братам Канстанціна Скірмунта (1866–1949), польскага дзяржаўнага дзеяча, дыпламата.

Пётр Іванавіч Брыгадзін нарадзіўся 24 жніўня 1949 года ў вёсцы Моладава Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння школы ў 1966 годзе паступіў на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1971 годзеЗатым два гады служыў у Савецкай Арміі ў Брэсце, быў камандзірам узвода, сакратаром камітэта камсамола палка.