6 снежня 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Мікалаевіча Каштальяна (1950), ганаровага грамадзяніна г. Іванава і Іванаўскага раёна (2012)
Вячаслаў Мікалаевіч Каштальян нарадзіўся 6 снежня 1950 г. у вёсцы Хомск Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1972 г. скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці «Механізацыя сельскай гаспадаркі», атрымаў кваліфікацыю «інжынер-механік».
13 жніўня 2020 г. — 25 гадоў з дня адкрыцця УК «Мотальскі музей народнай творчасці» (Іванаўскі р-н; 1995)
Мотальскі музей народнай творчасці заснаваны ў 1983 г. па ініцыятыве Міністэрства культуры БССР і калгаса «40 год Кастрычніка» на падставе «Плана правядзення мерапрыемстваў па арганізацыі музея-заказніка народнай і самадзейнай творчасці Мотальскага рэгіёна», распрацаванага сумесна творчай групай раённага аддзела культуры, рэспубліканскага навукова-метадычнага цэнтра, праўленнем калгаса «40 год Кастрычніка».
6 лістапада 2020 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Івана Міхайлавіча Калільца (1920–1995), удзельніка партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну
Іван Міхайлавіч Калілец нарадзіўся 6 лістапада 1920 г. у мястэчку Моталь Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер аграгарадок Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Дзяцінства і юнацтва прайшлі ва ўмовах панскай Польшчы, працаваў на зямлі, быў пастухом. Юнаком арганізоўваў моладзь на барацьбу з польскімі панамі.
13 лютага 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Мікалая Міронавіча Шыкалая (1950), ганаровага грамадзяніна г. Іванава і Іванаўскага раёна
Мікалай Міронавіч Шыкалай нарадзіўся 13 лютага 1950 г. у вёсцы Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння Мотальскай сярэдняй школы (1967) працаваў у каўбасным цэху, пякарні. У 1973 г. скончыў Баранавіцкі тэхналагічны тэхнікум па спецыяльнасці «пякарная вытворчасць».
5 лютага 2020 г. — 5 гадоў з дня адкрыцця Музея хлеба ў аг. Моталь (Іванаўскі р-н; 2015)
Музей хлеба ў аг. Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ўрачыста адкрыты 5 лютага 2015 г. Створаны музей па грантавай праграме праекта USAID/ПРААН «Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё» на базе прыватнага прадпрыемства, якое спецыялізуецца па вытворчасці хлебабулачных вырабаў «Аникс Саниа». Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел старшыня Іванаўскага раённага Савета дэпутатаў Канстанцін Міхайлавіч Ваўрук, прадстаўнікі райвыканкама і грамадскасці, каардынатар праекта Вадзім Пракапчук.
23 жніўня 2020 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Сяргея Пятровіча Палто (1960), вучонага-фізіка ў вобласці крышталяграфіі, доктара фізіка-матэматычных навук
Сяргей Пятровіч Палто нарадзіўся 23 жніўня 1960 г. у вёсцы Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Маці, Марыя Віктараўна Палто, працавала галоўным бухгалтарам калгаса «40 гадоў Кастрычніка».
2019 г. — 55 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Аляксеевіча Румака (1964), дзяржаўнага дзеяча, кандыдата гістарычных навук
Аляксандр Аляксеевіч Румак нарадзіўся ў 1964 г. у вёсцы Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1981 г. скончыў Мотальскую сярэднюю школу, паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна на гістарычны факультэт. Вучыўся паспяхова, скончыў універсітэт з адзнакай.
10–11 жніўня 2019 г. — Х Міжнародны кулінарны фестываль «Мотальскія прысмакі» (аг. Моталь, Іванаўскі р-н)
Гісторыя кулінарнага свята «Мотальскія прысмакі» пачыналася з тэматычнай экскурсіі «Народная абрадавая страва» ў Мотальскім музеі народнай творчасці Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У час яе правядзення наведвальнікі музея маглі многа даведацца аб палескіх святах, а таксама ўбачыць і пачаставацца той абрадавай кухняй, якая іх суправаджае: посныя, святочныя і штодзённыя стравы, куцця і вясельны каравай.
2 мая 2019 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Валянціны Васільеўны Кульбеды-Бакун (1959), паэткі, пераможца рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года – 2012» у намінацыі «За жаночую мужнасць»
Валянціна Васільеўна Кульбеда-Бакун нарадзілася 2 мая 1959 г. у вёсцы Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька, Васілій Дзмітрыевіч Кульбеда, і маці, Аляксандра Іванаўна, назвалі дачку Валянцінай, што значыць «добрая, шчодрая, спагадлівая, моцная духам».
27 лістапада 2019 г. — 145 гадоў з дня нараджэння Хаіма Вейцмана (1874–1952), навукоўца-хіміка, палітыка, лідара сусветнай сіянісцкай арганізацыі, першага прэзідэнта Дзяржавы Ізраіль (1949–1952)
Хаім Азрыэль Вейцман нарадзіўся 27 лістапада 1874 г. у мястэчку Моталь Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер аграгарадок Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці). Яго бацька, Озэр Вейцман (1850–1911), служыў чыноўнікам канторы па сплаве лесу. Маці, Хаіма-Рахель-Леа (1852–1939), нарадзілася ў Моталі, у 1920 г. яна перасялілася ў Эрэц-Ісраэль і пазней заснавала ў Хайфе першы дом для састарэлых. Сям’я была шматдзетнай, налічвала 15 дзяцей, у гэтым спісе Хаім быў трэцім.