Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Моталь

Андрэй Фёдаравіч Ксёнда нарадзіўся 1 снежня 1929 г. у вёсцы Моталь Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Усе яго продкі па бацьку і маці здаўна жылі ў Моталі, працавалі на зямлі. Скончыў тры класы польскай школы.

Іван Данілавіч Бінько нарадзіўся 15 мая 1934 г. у вёсцы Моталь Палескага ваяводства (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Любоў да працы на зямлі яму перадалася ад бацькоў і дзеда. Гаспадарка ў сям’і была вялікая. З сямі гадоў Іван Бінько выконваў абавязкі пастуха, дапамагаў у іншых работах. Пакуль бацька, Даніла Васільевіч, працаваў у леспрамгасе, ён разам з дзедам выконваў усю мужчынскую працу.

Сцяпан Мікалаевіч Шыкалай нарадзіўся ў 1939 г. у вёсцы Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Яго бацька, Мікалай Фёдаравіч Шыкалай, загінуў на фронце, калі Вялікая Айчынная вайна ўжо набліжалася да канца — 27 сакавіка 1945 г. у Польшчы. Чатырнаццацігадовым хлопчыкам Сцяпан Шыкалай пачаў сваю працоўную дзейнасць — падсобным рабочым у каўбасным цэху райспажыўсаюза.

Мікалай Сцяпанавіч Шыкалай нарадзіўся 8 кастрычніка 1964 г. у вёсцы Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1987 г. скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці інжынер-электрамеханік. З 1987 г. працаваў старшым энергетыкам Іванаўскага міжкалгаснага лясгаса. З 1988 па 1991 гг. — вадзіцель вытворчага кааператыва «Моталь», з 1993 па 2006 гг. — галоўны інжынер ВК «Моталь».

Міхаіл Сцяпанавіч Міховіч нарадзіўся ў жніўні 1949 г. у вёсцы Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Ад бацькі, Сцяпана Андрэевіча, які быў майстрам на ўсе рукі, Міхаілу ў спадчыну дасталіся кемлівасць і выдатная памяць. Дзякуючы гэтым задаткам вучоба ў школе давалася лёгка.

Ганна Віктараўна Шыкалай нарадзілася 23 студзеня 1932 года ў мястэчку Моталь Драгiчынскага павета Палескага ваяводства (цяпер аграгарадок Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Яе бабуля і маці займаліся ткацтвам, ад іх Ганна і пераняла майстэрства.

Праскоўя Каленікаўна Новік нарадзілася 18 жніўня 1927 года ў мястэчку Моталь Драгiчынскага павета Палескага ваяводства (цяпер аграгарадок Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Ткаць навучылася ў раннім дзяцінстве ад маці. Тады самі сеялі лён, палолі, рвалі, вымочвалі, пралi. Жанчыны працавалі на прысядзібнай гаспадарцы, у калгасе, а ў вольны час садзіліся за кросны. Праскоўя свой першы ручнік выткала ў дванаццаць год.

Першая пісьмовая ўзгадка пра Моталь, знойдзеная ў актах Літоўскай метрыкі, датуецца 1422 годам.

Старонка 2 з 2