Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Спадчына: Падлессе

Фёдар Самойлавіч Калчук нарадзіўся 15 верасня 1894 г. у вёсцы Падлессе Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыў два класы сельскай школы, працаваў на зямлі. 5 студзеня 1915 г. прызваны ў Расійскую армію, накіраваны ў запасны электратэхнічны батальён Валынскага лейб-гвардыі палка ў г. Петраградзе. У 1916 г. скончыў вучэбную каманду і ўзведзены ў малодшыя унтэр-афіцэры. Адпраўлены сувязістам на Паўднёва-Заходні фронт, у баях пад Луцкам атрымаў раненне. Пасля выздараўлення служыў у Петраградскім гарнізоне.

У вёсцы Вялікае Падлессе Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў кастрычніку 1939 г. быў створаны самадзейны хор. Яшчэ трыма гадамі раней саліст Беларускага радыё Мікалай Мікалаевіч Пігулеўскі (1897–1967), ураджэнец гэтай вёскі, які нейкі час настаўнічаў у роднай вёсцы, стварыў пры школе харавы гурток, заахвочваў моладзь да спявання народных песень.

Віталь Сцяпанавіч Ракуць нарадзіўся 1 кастрычніка 1928 г. у вёсцы Падлессе Ляхавіцкай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Пасля заканчэння ў 1953 г. Мінскага медыцынскага інстытута працягваў вучобу ў клінічнай ардынатуры на кафедры акушэрства і гінекалогіі. У 1960 г. В. С. Ракуць паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Восстановление жизненных функций организма при асфиксии внутриартериальным введением комплекса лекарственных веществ».

Мікалай Мікалаевіч Пігулеўскі нарадзіўся 15 кастрычніка 1897 года ў вёсцы Вялікае Падлессе Ляхавіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). У 1919 годзе быў членам Ляхавіцкага валаснога рэўкома.

Мацвей Васільевіч Смаршчок (Рэпкаў-Смаршчок) нарадзіўся 19 лютага 1915 года ў вёсцы Вялікае Падлессе (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і.