1 чэрвеня 2023 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Любоў Паўлаўны Аляксандравай (1953), журналіста, паэтэсы
Любоў Паўлаўна Аляксандрава (Мікіцюк) нарадзілася 1чэрвеня 1953 г. у в. Андронава Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Дзед, Цiмафей Філіпавіч Сахарчук, у час нямецка-фашысцкай акупацыі дапамагаў партызанам, бабуля, Ганна Сямёнаўна, загiнула ў 1942 г. Бацька Любы, Павел Мікалаевіч Мікіцюк, на фронце быў з 1944 г., вярнуўся інвалідам, узнагароджаны медалямі «За взятие Берлина», «За победу в Великой Отечественной войне». Маці, Лізавета Цімафееўна, была сувязной партызанскага атрада імя Чапаева.
1 лістапада 2023 г. – 75 гадоў з дня нараджэння Тамары Пятроўны Лазнюхі (1948), паэтэсы
Тамара Пятроўна Лазнюха (Вайтовіч) нарадзілася 1 лістапада 1948 г. у в. Дамашыцы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і служачых. Скончыла Малоткавіцкую сярэднюю школу і Мінскі тэхналагічны тэхнікум (1972).
З 1966 г. Тамара Лазнюха жыве ў Пінску. Некаторы час працавала на Пінскай фабрыцы мастацкіх вырабаў. У 1980 г. цяжка захварэла, у выніку чаго стала інвалідам І групы (фізічная нерухомасць). Дачцы было толькі 12, а сыну – 7, яны прынялі на сябе догляд за маці.
3 кастрычніка 2022 г. – 95 гадоў з дня нараджэння Валянціна Паўлавіча Расіхіна (1927–2012), журналіста, пісьменніка, паэта, краязнаўца
Валянцін Паўлавіч Расіхін нарадзіўся 3 кастрычніка 1927 г. у г. Ішым Цюменскай вобласці. Дзед па бацьку – перасяленец з Варонежскай вобласці. Бацька, Павел Іванавіч Расіхін, – чыгуначнік, маці, Фёкла Філатаўна, мелі вялікую сям’ю. Старэйшы сын, Кузьма Паўлавіч Расіхін (1914–1942), загінуў на фронце. Валянцін Расіхін на другі дзень свайго семнаццацігоддзя атрымаў павестку з ваенкамата, яго накіравалі на вучобу ў Цюменскае ваеннае вучылішча.
Пасля Вялікай Перамогі яго дэмабілізавалі, а бацьку перавялі на працу ў Брэст, так Валянцін Расіхін апынуўся ў Беларусі. Працаваў піянерважатым, камсоргам, інструктарам Брэсцкага абкама ЛКСМБ. Вучыўся ў Мінскай вышэйшай партыйнай школе на аддзяленні друку, радыё і тэлебачання.
12 красавіка 2023 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Анатоля Паўлавіча Рубановича (1908–1970), мастака, паэта, настаўніка
Анатоль Паўлавіч Рубановіч нарадзіўся 12 красавіка 1908 г. у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці ў сям’і праваслаўнага святара Паўла Адамавіча Рубановіча (1876–1940), ураджэнца Пінскага павета Мінскай губерні. У 1927 г. Анатоль Рубановіч прыехаў з Мінска ў вёску Махро Пінскага павета Палескага ваяводства (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці), куды для службы ў мясцовай Петрапаўлаўскай царкве быў накіраваны яго бацька.
Анатоль Рубановіч атрымаў добрую адукацыю. Здольнасці да малявання ў падлетка праявіліся даволі рана. Першай прыступкай да ведаў для Анатоля стала мастацкае вучылішча ў Варшаве, куды ён трапіў па спецыяльнай праграме для адораных беларусаў, якая ўключала ў сябе і вучобу за мяжой. Далей ён удасканальвае сваё майстэрства ў Вене і Парыжы, адкуль вяртаецца ў стаўшую яму роднай вёску сапраўдным мэтрам.
29 мая 2023 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Пятра Пятровіча Барысюка (1938–2001), стаматолага, хірурга-анестэзіёлага, паэта, публіцыста
Пётр Пятровіч Барысюк нарадзіўся 29 мая 1938 г. у в. Каты Палескага ваяводства (цяпер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыў Дзеткавіцкую сярэднюю школу Драгічынскага раёна (1955), Брэсцкае медыцынскае вучылішча (1958). Служыў у Савецкай арміі. Пасля дэмабілізацыі працаваў фельчарам у Бездзежскай участковай бальніцы Драгічынскага раёна.
7 мая 2023 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Ірыны Барысаўны Морых (1948), музыказнаўца, музычнага педагога, пісьменніцы
Ірына Барысаўна Морых нарадзілася 7 мая 1948 г. у г. Брэсце. Яе бацькі — Барыс Альфонсавіч Морых і Марыя Сяргееўна (Гірыловіч) — франтавікі, прайшлі ўсю Вялікую Айчынную вайну да Берліна. Ірына вучылася ў сярэдняй школе № 5 (1955–1966). Закончыла дзіцячую музычную школу, аддзяленне тэорыі музыкі Брэсцкага музычнага вучылішча (1969), факультэт музыказнаўства Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя А. В. Луначарскага (1974).
15 ліпеня 2023 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Васіля Мікалаевіча Марэйкі (1948), журналіста, паэта
Васіль Мікалаевіч Марэйка нарадзіўся 15 ліпеня 1948 г. у г. Давыд-Гарадку Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння сярэдняй школы № 2 адпрацаваў год у давыд-гарадоцкай «Райсельгастэхніцы», затым паступіў на філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна.
5 мая 2023 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Івана Іванавіча Монціка (1938–2020), настаўніка, паэта, краязнаўца
Іван Іванавіч Монцік нарадзіўся 5 мая 1938 г. ў в. Скарынкі Слонімскага павета (з 1976 г. далучана да в. Мілавіды Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). У верасні 1945 г. пайшоў у першы клас мясцовай школы. Пасля заканчэння дзесяцігодкі быў прызваны на тэрміновую службу ў Савецкую армію, служыў на Балтыйскім флоце на эсмінцы «Стойкий».
16 студзеня 2023 г — 70 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мікалаевіча Сіпягіна (1953), паэта, рэжысёра дакументальнага кіно
Уладзімір Мікалаевіч Сіпягін нарадзіўся 16 студзеня 1953 г. у вёсцы Селаўшчына Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння Першамайскай сярэдняй школы (1970) служыў у Савецкай арміі. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1979), вышэйшыя рэжысёрскія курсы пры Усесаюзным дзяржаўным інстытуце кінематаграфіі ў Маскве (1989).
2023 г. — 415 гадоў з часу выдання паэтычнага твора Яна Пратасовiча «Inventores rerum» (Вiльня; 1608), пісьменніка, філосафа, энцыклапедыста, ураджэнца Iванаўшчыны
Ян-Бенедыкт Пратасовічнарадзіўся ў другой палова XVI ст. ў вёсцы Магільна на Піншчыне (цяпер г. Іванава Брэсцкай вобласці) ў сям’і Бенедыкта Васілевіча Пратасовіча і Марыны з Палубінскіх, сястры наваградскага кашталяна Аляксандра Палубінскага.