Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Прафесары

Васіль Аляксеевіч Сцепановіч нарадзіўся 16 чэрвеня 1945 г. у вёсцы Блудзень (цяпер Першамайская) Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і рабочых. Бацькі рана не стала (у 1946 г. загінуў ад рук бандытаў); маці, Марыя Пятроўна, адна выхоўвала трох дзяцей у цяжкія пасляваенныя гады. Васіль вельмі шмат чытаў, добра закончыў мясцовую сярэднюю школу.

Сяргей Васільевіч Барыка нарадзіўся 20 снежня 1939 г. у вёсцы Ападышча Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў вялікай сялянскай сям’і. Сяргей з дзяцінства цягнуўся да ведаў, у школу даводзілася хадзіць у в. Падышча, вучыўся добра. У пасляваенны час людзі жылі бедна, хлопчыку, як старэйшаму з сямі дзяцей, даводзілася шмат дапамагаць бацькам па гаспадарцы. Здольны і дапытлівы ён самастойна навучыўся граць на гармоніку, нават быў музыкам на вясковых вяселлях, меў шмат сяброў.

Аркадзь Феадосьевіч Рылюк нарадзіўся 21 красавіка 1934 г. у вёсцы Ліпнікі Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці). Пасля заканчэння Ліпніцкай сямігадовай школы (1950) паступіў у Пінскае медыцынскае вучылішча, якое скончыў у 1953 г. Год працаваў фельчарам у в. Валавель Драгічынскага раёна.

Мікалай Фёдаравіч Сарока нарадзіўся 2 студзеня 1949 г. у вёсцы Асіннікі Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці, на мяжы Белавежскай пушчы. Яго бацькі, Фёдар Карпавіч Сарока і Вера Аўціхіеўна, былі простымі сялянамі, але заўсёды заахвочвалі імкненне дзяцей да вучобы, да атрымання адукацыі. Мікалай Сарока спачатку вучыўся ў Ражкоўскай васьмігодцы, потым у Дзмітровіцкай сярэдняй школе. Вучыўся пераважна на «выдатна», актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці, быў пераможцам раённых і абласных алімпіяд па фізіцы і хіміі. Закончыў школу ў 1966 г. з залатым медалём, гэта быў першы залаты медаль у гісторыі Дзмітровіцкай СШ.

Пётр Іванавіч Брыгадзін нарадзіўся 24 жніўня 1949 г. у вёсцы Моладава Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У сям’і было чацвёра дзяцей, усе ў свой час закончылі БДУ. Пасля заканчэння Моладаўскай сярэдняй школы (1966) паступіў на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1971 г. Затым два гады служыў у Савецкай арміі ў Брэсце, быў камандзірам узвода, сакратаром камітэта камсамола палка.

Антон Антонавіч Ус нарадзіўся 12 ліпеня 1894 г. у вёсцы Мішуковічы Ашмянскага павета Віленскай губерні (цяпер Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці) у сялянскай сям’і. У час Першай сусветнай вайны служыў у Рускай арміі, затым — у Чырвонай арміі. У 1919 г. уступіў у партыю бальшавікоў.

Міхаіл Васільевіч Стралец нарадзіўся 15 лютага 1959 г. у г. Любані Мінскай вобласці ў сям’і служачых. У школьныя гады захапляўся гісторыяй, заняў першае месца на рэспубліканскай алімпіядзе па гісторыі. У час вучобы на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна асабліва захапіўся навейшай гісторыяй Германіі. На ІV курсе напісаў сваю першую навуковую працу, за якую ўдастоены першай прэміі на Усебеларускім конкурсе навуковых работ студэнтаў. Акрамя вучобы толькі на «выдатна», паспяваў займацца спортам — цяжкай атлетыкай, штангай.

Сяргей Аляксеевіч Гардун нарадзіўся 4 сакавіка 1959 г. у вёсцы Дзівін Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў па спецыяльнасці «настаўнік англійскай і французскай моў» (1981). Пасля заканчэння інстытута працаваў настаўнікам англійскай мовы ў сельскай школе.

Мікалай Іванавіч Хвісюк нарадзіўся 16 студзеня 1934 г. у вёсцы Варацэвічы Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці). З дзіцячых гадоў пазнаў няпростую сялянскую працу, да якой яго прывучалі бацькі. Вучыцца ў школу пайшоў са спазненнем, бо перашкодзіла Вялікая Айчынная вайна.

Уладзімір Уладзіміравіч Цагельнік нарадзіўся 24 верасня 1954 г. у вёсцы Рудск Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Варацэвіцкую сярэднюю школу скончыў з залатым медалём у 1970 г. У тым жа годзе паступіў на механіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, які скончыў у 1977 г. Працаваў інжынерам-праграмістам Інстытута матэматыкі АН БССР.

Старонка 2 з 4