Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Спадчына: Пружаны

Аляксандр Іванавіч Юркевіч нарадзіўся 21 красавіка 1954 г. у вёсцы Малыя Лясковічы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Гадаваўся ў вялікай сялянскай сям’і — быў восьмым, самым малодшым дзіцём. Рана далучыўся да працы, а калі быў вучнем 10-га класа, застаўся сіратой. Хадзіў у базавую школу ў Вялікія Лясковічы, вучоба давалася лёгка. Пасля заканчэння Боркаўскай сярэдняй школы паступіў у Беларускі політэхнічны інстытут, атрымаў спецыяльнасць «інжынер-механік». Студэнтам захапляўся вела- і парашутным спортам, здзейсніў пяць паветраных скачкоў.

У пасляваенны час стаяла вострая патрэбнасць у кваліфікаваных кадрах для народнай гаспадаркі. Савет Міністраў БССР 18 ліпеня 1953 г. выдаў пастанову № 895, у якой змяшчаецца просьба да Савета Міністраў СССР «Аб арганізацыі ў Брэсцкай вобласці Пружанскага тэхнікума механізацыі сельскай гаспадаркі». 4 верасня 1953 г. Савет Міністраў СССР загадам № 641 гэтую просьбу задаволіў.

Платон Мікалаевіч Жуковіч нарадзіўся 26 верасня (8 кастрычніка) 1857 года ў горадзе Пружанах Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці) у шматдзетнай сям’і першага настаяцеля Свята-Аляксандра-Неўскага сабора Мікалая Жуковіча (1827–1906).Уплыў бацькі-святара быў вызначальным у лёсе яго дзяцей, асабліва Платона і Барыса.

Алена Васільеўна Аладава (Пук) нарадзілася 22 мая 1907 года ў горадзе Пружаны Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці). Бацька, Васіль Савіч Пук (1882–1931), паходзіў з сялян, працаваў настаўнікам у Пружанах; у яго вучыўся Рыгор Раманавіч Шырма, будучы народны артыст БССР і СССР. Маці, Алена Сільвестраўна Карпызава, нарадзілася ў дваранскай сям’і. Акрамя Алены, у сям’і было яшчэ трое дзяцей.

Васіль Сяргеевіч Сёмуха нарадзіўся 18 студзеня 1936 года на хутары Ясенец Пружанскага павета (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька, Сяргей Савіч Сёмуха, працаваў лесніком. Маці, Марыя Васільеўна, скончыла Пружанскую гімназію, добра ведала польскую, нямецкую, рускую мовы, ідыш.

Барыс Мікалаевіч Жуковіч нарадзіўся 8 жніўня 1874 года ў сям’і патомнага свяшчэнніка ў г. Пружаны Гродзенскай губерні (цяпер у Брэсцкай вобласці)  Яго бацька Мікалай Міхайлавіч Жуковіч (1827–1906) служыў пратаіерэем Аляксандра-Неўскага сабора, быў чалавекам шырока адукаваным. Старэйшы брат Барыса – Платон Мікалаевіч Жуковіч (1857–1919) – прафесар Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі, даследчык царкоўнай і грамадзянскай гісторыі Беларусі.

Пружаны – цэнтр Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці, горад вядомы з 1487 года пад назвай Дабучын (с канца ХVI ст. – Пружаны).

Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першачарговай жыццёва важнай задачай стала адраджэнне зруйнаванай акупантамі народнай гаспадаркі.

“Пружанскі палацык” – музей-сядзіба, заснаваны ў 1993 годзе ў г. Пружаны Брэсцкай вобласцi паводле рашэння Пружанскага райвыканкама ад 24 лiпеня 1993 года на базе збораў клуба “Спадчына” пры гарадскім Доме культуры.

Міхаіл Васільевіч Хоцімскі нарадзіўся 27 лютага 1903 года ў сям’i рабочага ў мястэчку Шарашова Пружанскага павета (цяпер г. п. Шарашова Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці). Закончыў тры класы вучылiшча ў Пружанах. З 1914 года жыў у г.Маскве, працаваў слесарам на чыгунцы.

Старонка 1 з 2