1 верасня 2020 г. — 30 гадоў з часу адкрыцця ўстановы адукацыі «Пінскі дзяржаўны каледж мастацтваў» (Пінск; 1990)
Грамадскасць Піншчыны звярнулася ў розныя інстанцыі з прапановай стварэння ў г. Пінску Брэсцкай вобласці вучылішча мастацтваў з мэтай адраджэння і захавання народнай творчасці, самабытнасці і непаўторнасці народных абрадаў, традыцый Палесся. 10 чэрвеня 1989 г. ЦК КПБ і Савет Міністраў БССР прынялі пастанову аб адкрыцці з 1 верасня 1990 г. вучылішча мастацтваў.
23 ліпеня 2020 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Віктара Мікалаевіча Сагановіча (1960), мастака, дызайнера
Віктар Мікалаевіч Сагановіч нарадзіўся 23 ліпеня 1960 г. у г. п. Целяханы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька працаваў поварам-кандытарам, перамагаў у конкурсах па афармленні тортаў. Віктар з дзяцінства любіў спорт, іграў у футбольнай і баскетбольнай камандах. З шостага класа займаўся ў школьнай мастацкай студыі пад кіраўніцтвам настаўніка Аляксея Канстанцінавіча Сідзюка.
2020 г. — 320 гадоў з пачатку Паўночнай вайны кааліцыі еўрапейскіх дзяржаў супраць Швецыі (1700–1721)
У ХVІІ ст. Швецыя захапіла Прыбалтыку, рускія гарады Івангорад, Ям, Капор’е, Карэлу, Арэшак, Іжорскую зямлю з вусцем Нявы і адрэзала Расію ад марскіх гандлёвых шляхоў. Гэта стрымлівала эканамічнае і культурнае развіццё Расіі. У 1699 г. цар Пётр І заключыў саюз з Даніяй, Саксоніяй і Рэччу Паспалітай супраць Швецыі. У лютым 1700 г. саксонскія войскі ўвайшлі ў Ліфляндыю, асадзілі Рыгу. У сакавіку дацкія войскі ўварваліся на тэрыторыю герцагства Гальштэйнскага.
22 лютага 2020 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Фёдара Сямёнавіча Кунькова (1900–1969), удзельніка Грамадзянскай вайны, аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху ў Пінскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну
Фёдар Сямёнавіч Кунькоў нарадзіўся 22 лютага 1900 г. у вёсцы Сухое Бродніцкай воласці Пінскага павета Мінскай губерні (цяпер Рудскага сельсавета Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і селяніна. З надыходам фронту Першай сусветнай вайны сям’я эвакуіравалася на Смаленшчыну. У г. Раслаўлі Фёдар Кунькоў уладкаваўся працаваць на чыгуначную станцыю.
17 чэрвеня 2020 г. — 80 гадоў з дня стварэння Пінскай ваеннай флатыліі (1940), удзельніцы абарончых баёў на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну
На базе часткі караблёў і часцей расфарміраванай Дняпроўскай ваеннай фалатыліі 17 чэрвеня 1940 г. была створана Пінская рачная ваенная флатылія. Яе галоўнай базай стаў г. Пінск (цяпер Брэсцкай вобласці), а тылавой — Кіеў. У Пінску можна было выкарыстаць суднарамонтныя майстэрні, пабудовы польскай ваеннай флатыліі, Дняпроўска-Бугскі канал, які звязваў рэкі Дняпро, Прыпяць і Віслу, гарады Пінск і Брэст. У склад флатыліі ўваходзілі 27 караблёў, авіяэскадрылля, зенітны артылерыйскі дывізіён, рота марской пяхоты. Камандуючы — капітан 1-га рангу (з сакавіка 1941 г. контр-адмірал) Дзмітрый Дзмітрыевіч Рагачоў (1895–1963).
13 снежня 2020 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Мікалая Сцяпанавіча Фядотава (1910–1974), аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Мікалай Сцяпанавіч Фядотаў нарадзіўся 13 снежня 1910 г. у вёсцы Сухова Баравіцкага павета Наўгародскай губерні (цяпер Баравіцкага раёна Наўгародскай вобласці) у сям’і селяніна. Скончыў землеўпарадкавальны тэхнікум у Пскове (1930), накіраваны на працу ў Кустанайскую вобласць (Казахстан). У 1932 г. прызваны ў Чырвоную армію.
2020 г. — 80 гадоў з часу заснавання Пінскага прадпрыемства па выпуску сельскагаспадарчай тэхнікі (ААТ «Гідрасельмаш»; 1940)
Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР у новых абласцях пачалі стварацца прадпрыемствы для рамонту сельскагаспадарчай, трактарнай і аўтамабільнай тэхнікі. У 1940 г. у г. Пінску, які тады быў абласным цэнтрам, была створана міжраённая майстэрня капітальнага рамонту.
11 лютага 2020 г. — 80 гадоў з дня стварэння Установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Пінску» (1940)
Восенню 1939 г. Заходняя Беларусь была далучана да Беларускай ССР, аб’яднанне ўнесла змены ва ўсе сферы жыцця. 4 снежня 1939 г. была створана Пінская вобласць, на яе тэрыторыі быў накоплены значны масіў дакументаў, якія неабходна было захаваць і сістэматызаваць. Савет Народных Камісараў БССР 11 лютага 1940 г. прыняў пастанову «Аб стварэнні архіўнай справы ў Баранавіцкай, Пінскай, Вілейскай, Брэсцкай і Беластоцкай абласцях БССР».
2 студзеня 2020 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Аляксея Мікалаевіча Дуброўскага (1945–2011), эколага, краязнаўца, фатографа, журналіста
Аляксей Мікалаевіч Дуброўскі нарадзіўся 2 студзеня 1945 г. у вёсцы Зачысце Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Пасля заканчэння сярэдняй школы паступіў на біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. На апошнім курсе ажаніўся з аднакурсніцай Верай Іосіфаўнай, якая стала верным сябрам і спадарожнікам. Працаваў навуковым супрацоўнікам у дзяржаўным запаведніку «Белавежская пушча», настаўнічаў у сельскай школе на Магілёўшчыне.
20 сакавіка 2019 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Людмілы Мікалаеўны Журбіла (1934–2019), Героя Сацыялістычнай Працы (1973), Ганаровага грамадзяніна Пінскага раёна
Людміла Мікалаеўна Журбіла (у дзявоцтве Алізарэвіч) нарадзілася 20 сакавіка 1934 г. у вёсцы Аснежыцы Пінскага павета Палескага ваяводства (цяпер Пінскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыла Аснежыцкую сямігодку. У кастрычніку 1950 г. пачала сваю працоўную дзейнасць аператарам у сартыравальным аддзеле раённага вузла паштовай сувязі, у любое надвор’е хадзіла пешшу ў Пінск на працу.