4 лютага 2018 г. — 210 гадоў з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (1808–1884), беларускага паэта, драматурга, тэатральнага дзеяча
Вінцэнт (Вікенцій Іванавіч) Дунін-Марцінкевіч нарадзіўся 4 лютага 1808 года ў Бабруйскім павеце Мінскай губерні (цяпер у Валожынскім раёне Мінскай вобласці) у шляхецкай сям’і. Скончыў павятовую школу ў Бабруйску (1824), вучыўся ў Вільні. З 1827 года працаваў перакладчыкам Мінскай епархіяльнай кансісторыі, потым — крымінальнай палаты. Набыў фальварак Люцынка (Люцінка) каля Івянца (цяпер вёска ў Валожынскім раёне), дзе і жыў, часта наведваючы Мінск. У 1850-я гады пераважна жыў у Мінску.
12 лютага 2018 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Аляксея Мiхайлавiча Ненадаўца (1958), беларускага філолага, фалькларыста, літаратуразнаўца, краязнаўца, педагога
Аляксей Міхайлавіч Ненадавец нарадзіўся 12 лютага 1958 года ў вёсцы Чухава Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1975 годзе скончыў Чухаўскую сярэднюю школу, паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, поўны курс якога па спецыяльнасці «Філолаг-выкладчык» завяршыў у 1980 годзе.
5 лютага 2018 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Васільевіча Цурканава (1943), кіраўніка Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля песні і танца «Палескія зоры», Ганаровага грамадзяніна г. Пінска (2013)
Міхаіл Васільевіч Цурканаў нарадзіўся 5 лютага 1943 года ў вёсцы Сухадол Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька быў першым танцорам на сяле, загінуў на фронце перад самым канцом вайны. Маці добра спявала. Міхаіл быў актыўным у камсамольскіх справах, з маленства любіў музыку, з першай зарплаты купіў гармонік і навучыўся іграць.
2018 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Рамана Навумавіча Мачульскага (1903–1990), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, дзяржаўнага дзеяча БССР, Героя Савецкага Саюза (1944)
Раман Навумавіч Мачульскі нарадзіўся 30 лістапада 1903 года ў вёсцы Крываносы Бабруйскага павета Мінскай губерні (цяпер Старадарожскага раёна Мінскай вобласці) у сялянскай сям’і. Працоўную дзейнасць пачаў з 1917 года. Пасля заканчэння сельскай школы навучаўся ў Глускім гарадскім вучылішчы.
2018 г. — 145 гадоў з пачатку дзейнасці Заходняй экспедыцыі пад кіраўніцтвам генерала І. І. Жылінскага па асушэнні балот на Палессі (1873)
Асушэнне Палескіх балот на дзяржаўным узроўні сістэматычна стала весціся з 1873 года, калi для вывучэння прыродна-кліматычных умоў Палесся, правядзення пошукавых работ, праектавання асушальнай меліярацыі і арганізацыі гідрамеліярацыйнага будаўніцтва была створана Заходняя экспедыцыя па асушэнні балот.
22 жніўня 2017 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Вікенцьевіча Мацюшэўскага (1917–1999), дзяржаўнага і партыйнага дзеяча
Канстанцін Вікенцьевіч Мацюшэўскі нарадзіўся 22 жніўня 1917 года ў вёсцы Новае Палюдава Сенненскага павета Магілёўскай губерні (цяпер Талочынскага раёна Віцебскай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1938 годзе скончыў Аршанскае педагагічнае вучылішча, завочна ў 1939 — настаўніцкі інстытут. Працаваў настаўнікам, дырэктарам Раснянскага дзіцячага дома імя А. С. Пушкіна ў Дрыбінскім раёне Магілёўскай вобласці.
27 лістапада 2017 г. — 150 гадоў з дня нараджэння Івана Уладзіслававіча Жалтоўскага (1867–1959), архітэктара, тэарэтыка, педагога, ганаровага члена АН БССР, акадэміка Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1950)
Іван Уладзіслававіч Жалтоўскі нарадзіўся 27 лістапада 1867 года ў г. Пінску Мінскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці) у небагатай шляхецкай сям’і. Атрымаў класічную адукацыю: добра валодаў польскай, нямецкай, італьянскай мовамі, ведаў латынь. Пасля заканчэння з залатым медалём Пінскага рэальнага вучылішча (1887) ён стаў студэнтам архітэктурнага аддзялення Санкт-Пецярбургскай акадэміі мастацтваў, вучыўся ў акадэмікаў А. Тамішка і Р. Марфельда. У 1897 годзе выканаў дыпломны праект-эскіз «Народны дом», за які атрымаў сярэбраны медаль і званне архітэктара-мастака.
16 верасня 2017 г. — 130 гадоў з дня нараджэння Луізы Арнер Бойд (1887–1972), амерыканскай даследчыцы i падарожнiцы, якая адкрыла свету Пінскае Палессе
Луіза Арнер Бойд нарадзілася 16 верасня 1887 года ў Злучаных Штатах Амерыкі. Яе бацька валодаў залатым рудніком у Каліфорніі. З дзяцінства марыла аб прыгодах, далёкіх краінах. У 1918 годзе прыехала ў Еўропу, у якасці медсястры змагалася супраць эпідэміі іспанкі (грыпу), хваробы, якая забрала мільёны чалавек. Пасля смерці бацькоў у 1919 годзе Луіза Бойд атрымала значную спадчыну, стала адной з самых багатых жанчын Амерыкі.
8 кастрычніка 2017 г. — 55 гадоў з дня нараджэння Любові Сямёнаўны Дзікавіцкай (1962), паэткі
Любоў Сямёнаўна Дзікавіцкая (Будзько) нарадзілася 8 кастрычніка 1962 г. у в. Востраў Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1978 г. скончыла Востраўскую васьмігодку. Пасля заканчэння Ладаражскай сярэдняй школы (1980) паступіла на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала настаўніцай літаратуры Востраўскай школы (1980–1981), настаўніцай нямецкай мовы Жолкінскай школы (1981–1983).
23 верасня 2017 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Алены Георгіеўны Эльяшэвіч (1937), вучонага ў галіне фармацэўтычных навук, выдатніка аховы здароўя Беларусі
Алена Георгіеўна Эльяшэвіч нарадзілася 23 верасня 1937 года ў г. Пінску Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкай вобласці). Маці, Соф’я Іванаўна, была акушэрам-гінеколагам. Бацька, Георгій Уладзіміравіч, быў музыкантам, закончыў Варшаўскую кансерваторыю, у час Вялікай Айчыннай вайны служыў на фронце санітарам, аказваў першую медыцынскую дапамогу параненым, дайшоў да Кёнігсберга. Алена Эльяшэвіч у 1954 годзе скончыла СШ № 4 г. Пінска і паступіла на фармацэўтычны факультэт Днепрапятроўскага медыцынскага інстытута, які закончыла ў 1959 годзе.