2015 г. – 435 гадоў з дня нараджэння прападобнага Лявонція Карповіча (1580–1620), вялікалітоўскага праваслаўнага рэлігійнага дзеяча, першага архімандрыта Віленскага брацкага праваслаўнага манастра Святога Духа
Архімандрыт Лявонцій (Лонгін Фёдаравіч Карповіч) нарадзіўся ў Пінску каля 1580 года (верагодна 31 кастрычніка 1580 г.) у сям’і пінскага пратапопа Фёдара Міхайлавіча Карповіча.
23 ліпеня 2015 г. – 325 гадоў з дня нараджэння Якуба Брэтцара (1690–1733), жывапісца, манументаліста і іканапісца
Якуб Брэтцар (Брэцар, Брэтзер) нарадзіўся 23 ліпеня 1690 года ў горадзе Пінску. У 1712 годзе ўступіў у ордэн езуітаў у Вільні.
2015 г. – 270 гадоў з дня нараджэння Мацея Бутрымовіча (1745–1814), дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай, падстарасты і мечніка Пінскага павета
Матэвуш (Мацей) Бутрымовіч нарадзіўся ў 1745 годзе на Ваўкавышчыне ў шляхецкай сям’і герба Топур. Быў сынам Якуба і Анастазіі. Вучыўся ў школе пры езуіцкім калегіуме ў Пінску.
Красавік 2015 г. – 70 гадоў з часу заснавання (1945) УА «Пінскі дзяржаўны аграрны тэхналагічны каледж»
У апошнія месяцы Вялікай Айчыннай вайны на перапрацоўчых прадпрыемствах Беларусі востра адчуваўся недахоп мясцовых спецыялістаў мясной і малочнай вытворчасцей. У сувязі з гэтым аб’ектыўна паўстала пытанне аб падрыхтоўцы ўласных кадраў.
16 красавіка 2015 г. – 100 гадоў з дня нараджэння Станіслава Іванавіча Яворскага (1915–1988), акцёра, заслужанага артыста Беларусі (1959)
Станіслаў Іванавіч Яворскі нарадзіўся 16 красавіка 1915 года ў г. Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні (цяпер Брэст). Тэатральнаму мастацтву навучаўся ў студыі (мастацкі кіраўнік Леў Маркавіч Літвінаў) пры Беларускім першым дзяржаўным тэатры (БДТ-1), якую скончыў у 1938 годзе. Студыя дзейнічала ў 1936–1938 гадах, яе закончылі таксама народная артыстка СССР і БССР Галіна Кліменцьеўна Макарава, народны артыст БССР Сяргей Сцяпанавіч Бульчык і інш.
13 лютага 2015 г. – 75 гадоў з часу заснавання (1940) УА «Пінскі дзяржаўны медыцынскі каледж»
Пінскі дзяржаўны медыцынскі каледж – адна з найстарэйшых навучальных устаноў горада Пінска Брэсцкай вобласці. Яго гісторыя пачалася ў лютым 1940 года, калі была створана фельчарска-акушэрская школа.
12 лютага 2015 г. – 120 гадоў з дня нараджэння Паўла Аляксеевіча Трайніна (1895–1956), расійскага ваеннага дзеяча, контр-адмірала, удзельніка савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гг., Вялікай Айчыннай вайны
Павел Аляксеевіч Трайнін нарадзіўся 12 лютага 1895 года ў г. Пінску Мінскай губерні (цяпер у Брэсцкай вобласці) ў сям’і служачых.
22 лютага 2015 года – 115 год з дня нараджэння Фёдара Сямёнавіча Кунькова (1900–1969), удзельніка Грамадзянскай вайны, аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху ў Пінскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну
Фёдар Сямёнавіч Кунькоў нарадзіўся 22 лютага 1900 года ў вёсцы Сухое Бродніцкай воласці Пінскага павета Мінскай губерні (цяпер Рудскага сельсавета Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) ў сям’і селяніна. З надыходам фронту Першай сусветнай вайны сям’я эвакуіравалася на Смаленшчыну. У г. Раслаўлі Фёдар Канькоў уладкаваўся працаваць на чыгуначную станцыю.
21 кастрычніка 2014 г. – 100 гадоў з дня нараджэння Казіміра Свёнтака (1914–2011), рымска-каталіцкага царкоўнага дзеяча, арцыбіскупа-мітрапаліта, кардынала
Казiмiр Янавіч Свёнтак нарадзiўся 21 кастрычніка 1914 года ў горадзе Валга Ліфляндскай губерні (цяпер Эстонiя) у польскай шляхецкай сям’і, 2 лістапада быў ахрышчаны ў Рызе. Бацька яго, Ян Свёнтак, быў мабілізаваны ў рускую армію, потым служыў у польскай арміі, загiнуў у 1919 годзе ў баi за Вiльню. У 1919–1922 гадах разам з маці і братам знаходзіўся ў дэпартацыі ў Сібіры. У 1922 годзе вярнуліся ў Польшчу, пасяліліся ў Баранавічах (горад тады належаў Польшчы). З ранняга дзяцінства Казімір спазнаў усе цяжкасці жыцця.
Верасень 2014 г. – 75 гадоў з часу заснавання ААТ «Пінскі мясакамбінат» (1939), прадпрыемства па переапрацоўцы мяса, лаўрэата конкурсаў «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» (2003, 2009, 2010, 2012) і «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь на рынку Расійск
ААТ «Пінскі мясакамбінат» – адно з буйных сучасных прадпрыемстваў харчовай прамысловасці Брэсцкай вобласці. Яго гісторыя пачынаецца з верасня 1939 года. Больш арганізавана прадпрыемства пачало працаваць летам 1944 года, пасля вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У той час камбінат размяшчаўся па вул. Брэсцкай, 64.