Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Пінскі раён

Мікалай Уладзіміравіч Румак нарадзіўся 1 ліпеня 1941 года ў вёсцы Хойна Пінскага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. У 1965 годзе скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут.

З 1967 года Мікалай Румак аспірант, малодшы навуковы супрацоўнік Фізіка-тэхнічнага інстытута АН БССР. У 1970 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Исследование поверхностного слоя пластически деформированных металлов при прокате». З 1978 года – загадчык аддзела, а з 1990 года – намеснік дырэктара па навуковай працы інстытута.

Адзін з першых на Беларусі партызанскіх атрадаў быў арганізаваны па ўказанні Пінскага абласнога камітэта КП(б)Б 26 чэрвеня 1941 года. У атрад ўвайшоў партыйна-савецкі актыў г. Пінска Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. Узначаліў атрад загадчык сектара абкама Васілій Захаравіч Корж (1899–1967), які ў мэтах канспірацыі ўзяў псеўданім «Камароў». У атрадзе набралося 60 чалавек, іх раздзялілі на тры групы – па 20 байцоў у кожным. Некалькі дзён атрад ахоўваў вакзал, друкарню, вёў разведку на дарогах.

Анатоль Міхайлавіч Хвісевіч нарадзіўся 30 мая 1951 года ў вёсцы Стахавічы Пінскага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. У 1973 годзе скончыў архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута.

Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц нарадзілася 20 лістапада 1948 года ў вёсцы Рудка Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Вучылася ў Рудкаўскай пачатковай школе, у Мерчыцкай сямігодцы, а ў 1966 годзе закончыла 10-ы клас у Парэцкай сярэдней школе.

Марыя Іванаўна Ляшук нарадзілася 27 верасня 1955 года ў вёсцы Табулкі Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і калгаснікаў. У 1973 годзе скончыла Табульскую сярэднюю школу і паступіла на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Франц (Францішак)Андрэевіч Савіч нарадзіўся ў вёсцы Вяляцічы Пінскага павета Мінскай губерні (зараз Пінскага раёна Брэсцкай вобласці) каля 1815 года ў сям’і ўніяцкага святара. Пісаць і чытаць Францішак навучыўся дома, затым паступіў у Пінскае павятовае вучылішча. Падчас вучобы зарабляў рэпетытарствам і дапамагаў маці пасля заўчаснай смерці бацькі. Вялікі ўплыў на духоўнае фарміраванне Ф. Савіча ў гэты час аказаў наглядчык вучылішча Францішак Махніцкі, выкладчык польскай і лацінскай граматыкі.

Агінскі канал – частка воднага шляху з Дняпра ў Нёман на тэрыторыі Пінскага, Івацэвіцкага і Ляхавіцкага раёнаў Брэсцкай вобласці. Будаўніцтва канала пачалося ў 1765 годзе на сродкі магната Міхала Казіміра Агінскага (1729–1799), паводле ідэі, выказанай пінскім негацыянтам Мацеем Бутрымовічам. М. К. Агінскі выдзеліў з сваёй казны 12 мільёнаў злотых.

 Адкрытае акцыянернае таварыства «Палескія журавіны» («Беларускія журавіны») створана на базе Пінскай журавінавай плантацыі 26 мая 1985 года. Плантацыя знаходзіцца на палях каля вёскі Селішча Пінскага раёна Брэсцкай вобласці, за 40 км ад Пінска. 

Васіль Васільевіч Шапялевіч нарадзіўся 2 сакавіка 1945 года ў вёсцы Каўняцін Лагішынскага раёна Пінскай вобласці (цяпер Лагішынскага сельсавета Пінскага раёна Брэсцкай вобласці).

Аляксандр Патапавіч Валынец нарадзіўся 2 лютага 1935 года ў вёсцы Берказы Пінскага павета (цяпер Дубайскага сельсавета Пінскага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і чыгуначніка. Бацька працаваў пуцявым абходчыкам. Дзяцінства Аляксандра прайшло ў гады нямецкай акупацыі Піншчыны і ў цяжкі пасляваенны час. З 1944 года вучыўся ў мясцовай пачатковай школе, потым – у Паняціцкай сямігадовай, Малоткавіцкай сярэдняй школах.

Старонка 4 з 7