8 кастрычніка 2012 г. – 50 гадоў з дня нараджэння Л. С. Дзікавіцкай (1962, Пінскі р-н), паэткі
Любоў Сямёнаўна Дзікавіцкая (Будзько) нарадзілася 8 кастрычніка 1962 года ў в. Востраў Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.
460 гадоў з часу першага ўпамінання г.п. Лагішын (Пінскі раён) у пісьмовых крыніцах
Лагішын (Логишин) – гарадскі пасёлак у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці, цэнтр Лагішынскага пасялковага савета.
4 сакавіка 2012 г. – 85 гадоў з дня нараджэння М. Ф. Дубянецкага (1927–1990), перакладчыка, публіцыста, журналіста, грамадскага дзеяча
Міхаіл Фёдаравіч Дубянецкі нарадзіўся 4 сакавiка 1927 г. у вёсцы Востраў Пінскага павета Палескага ваяводства, цяпер Пінскага раёна Брэсцкай вобласці, у шматдзетнай сялянскай сям’і, у якой панавала атмасфера чалавекалюбства і дабрыні, выхоўваліся працавітасць, любоў да роднай зямлі, да пазнання новага, нязведанага.
20 лютага 2012 г. – 60 гадоў з дня нараджэння Н. В. Гарагляд (1952), паэткі і пісьменніцы
Асноўнае месца ў творчасці Ніны Гарагляд займае паэзія. Яе вершы спавядальна-шчырыя, поўныя жаночай добрыні і спагады, еднасці з роднай зямлёю і напісаны на беларускай мове.
6 студзеня 2012 г. – 60 год з дня нараджэння М. Антаноўскага (1952), паэта
Светлая, шчырая паэзія Міколы Антаноўскага, нібы гаючы сок у наш трывожны час, прасякнута вераю ў жыццё, у чалавека, у сваю зямлю, у свой народ.