Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Пісьменнікі

Сцяпан Антонавіч Крываль нарадзіўся 1 ліпеня 1935 г. у вёсцы Гутка Косаўскага павета Палескага ваяводства (цяпер Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька, Антон Рыгоравіч, і маці, Кацярына Дзмітрыеўна, з гэтай жа вёскі, тут жылі іх бацькі, дзяды і прадзеды. У сялянскай сям’і было чацвёра дзяцей. Бацька, старэйшыя брат Уладзімір і сястра Надзя ў час Вялікай Айчыннай вайны былі сувязнымі партызанскага атрада імя Баруцкага.

Анатоль Мікалаевіч Крэйдзіч нарадзіўся 27 чэрвеня 1965 г. у вёсцы Заверша Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Вучыўся ў Завершскай васьмігадовай школе. У 1979 г. разам з маці пераехаў у в. Рудск Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці, тут пайшоў у восьмы клас Рудскай школы. Праз год паступіў у Ржэўскі саўгас-тэхнікум на агранамічны факультэт, які скончыў у 1984 г.

Васіль Андрыянавіч Літвінчук нарадзіўся 1 ліпеня 1930 г. у вёсцы Галік Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці) у вялікай сялянскай сям’і. Нягледзячы на цяжкую працу на зямлі, бацька, Андрыян Андрыянавіч, не заставаўся ў баку ад палітычных падзей, паспяваў чытаць палітычную літаратуру, агітаваць за Савецкую Беларусь. У 1939 г.Васіль скончыў два класы польскай школы, у 1941 г. — тры класы савецкай. Вучобу прыпыніла Вялікая Айчынная вайна.

Марыя Сямёнаўна Якімук (Гарах) нарадзілася 2 студзеня 1944 г. у вёсцы Ліпінкі Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыла Дамачаўскую сярэднюю школу, факультэт методыкі і педагогікі пачатковага навучання Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна. Больш за 30 гадоў працавала настаўніцай пачатковых класаў у школах Брэсцкага раёна, большасць з тых гадоў — у Кавярдзяках, дзе жыве і цяпер.

Валерый Фёдаравіч Касатонаў нарадзіўся 27 студзеня 1939 г. у г. Пецяргофе Ленінградскай вобласці ў сям’і служачых. У раду Касатонавых было шмат воінаў і маракоў. Уладзімір Афанасьевіч Касатонаў (1910–1989) — адмірал флоту, Герой Савецкага Саюза (1966). Бацька, Фёдар Афанасьевіч Касатонаў, загінуў у 1944 г. у баях за вызваленне Ленінградскай вобласці. Маці, Надзея Аляксееўна Касатонава (Ігольнікава), перажыла блакаду, працавала ў марской частцы ў Адміралцействе, здзейсніла подзвіг, захаваўшы жыццё сваім двум малым дзецям, Віцю і Валеру.

Анатоль Расціслававіч Бензярук нарадзіўся 4 студзеня 1969 г. у вёсцы Бастынь Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і настаўнікаў Расціслава Мацвеевіча і Вольгі Рыгораўны Бензярук. У 1971 г. яны пераехалі на радзіму бацькі ў вёску Азяты Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці, а з 1975 г. жывуць у г. Жабінцы. Анатоль пачынаў вучобу ў гарадской сярэдняй школе № 1, затым перайшоў у Азяцкую СШ, якую скончыў у 1986 г.

Адам Бярнард Міцкевіч нарадзіўся 24 снежня 1798 г. у фальварку Завоссе Навагрудскага павета Літоўскай губерні (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Сын збяднелага шляхціца Мікалая Міцкевіча (1765–1812), адваката ў Навагрудку, які належаў да старадаўняга, беларускага шляхецкага роду Міцкевіч-Рымвідаў. Адам быў ахрышчоны ў фарным касцёле Навагрудка 12 лютага 1799 г.

Іван Архіпавіч Аношкін нарадзіўся 21 студзеня 1928 г. у вёсцы Антонаўка Чавускага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Антонаўскай сямігодцы. У 1947 г. скончыў Суражскае педагагічнае вучылішча Бранскай вобласці. Пасля педвучылішча працаваў выхавацелем Далісіцкага дзіцячага дома на Браншчыне. Зімой 1947 г. адазваны райкомам партыі на пасаду адказнага сакратара рэдакцыі суражскай раённай газеты «Маяк коммуны».

Мікалай Мiкалаевiч Пракаповіч нарадзіўся 1 лістапада 1948 г. у вёсцы Пугачова Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Бацькі паэта паходзілі з сялян, але працавалі ў горадзе, прыгарадная вёска ў 1979 г. стала часткай Брэста. Бацька, Мікалай Ільіч, меў некалькі рабочых прафесій: экскаватаршчык, трактарыст, слесар, амаль усё яго жыццё было звязана з працай у Брэсцкім рачным порце. Маці, Вольга Паўлаўна, працавала прыбіральшчыцай, гардэробшчыцай, любіла кнігі і прывучала чытаць сына.

Мікалай Мікалаевіч Федзюковіч нарадзіўся 22 мая 1943 года ў вёсцы Гутава Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька, Мікалай Іванавіч Федзюковіч, загінуў на фронце ў Вялікую Айчынную вайну, маці, Ксенія Пракопаўна, працавала ў калгасе.

Старонка 2 з 11