Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Сацыёлагі

Анатоль Фёдаравіч Яцкевіч нарадзіўся 21 верасня 1925 г. у вёсцы Вуглы Лагойскага раёна Мінскай вобласці. У 1940 г. паступіў у Мінскі педагагічны тэхнікум. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, вярнуўся ў родную вёску, працаваў у сельскай гаспадарцы. Вёска была невялікая — 37 двароў (1941), акупанты знішчылі пабудовы, загубілі 5 жыхароў, 7 вывезлі ў Германію.

Іван Іванавіч Антановіч нарадзіўся 3 красавіка 1937 года ў вёсцы Дамашы Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У пяцігадовым узросце страціў бацьку, маці засталася з трыма дзяцьмі, потым зноў выйшла замуж, нарадзіла яшчэ трое дзяцей. Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Іван Антановіч пайшоў у першы клас мясцовай чатырохгадовай школы, гэту дату – 1 верасня 1944 года – лічыць адной з важнейшых у сваім жыцці.

Васіль Васільевіч Бушчык нарадзіўся 26 лютага 1952 года ў вёсцы Вяршок Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Сваю працоўную дзейнасць Васіль Бушчык пачаў у 17 гадоў: настаўнічаў у васьмігадовай школе, быў прызначаны дырэктарам Ляскоўскай пачатковай школы Баранавіцкага раёна.

Паўла Пятроўна Украінец нарадзілася 26 верасня 1933 года ў вёсцы Харомск Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Георгій Пятровіч Давідзюк нарадзіўся 5 ліпеня 1923 года ў вёсцы Камень-Шляхцінскі (цяпер Акцябр) Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласцi.