Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Спадчына: Стрэльна

Васіль Антоніевіч Катовіч нарадзіўся 22 сакавіка 1849 г. у вёсцы Чаравачыцы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці), дзе з даўніх часоў жылі і працавалі на пастырскай ніве яго продкі. Род Катовічаў мае пісьмовае пацверджанне з 1570 г., калі нарадзіўся Ян Катовіч, будучы «святар грэцкі». У сям’і Антонія Катовіча было пяцёра сыноў, і ўсе сталі святарамі.

Георгій Аляксеевіч Лукашэвіч нарадзіўся 2 лютага 1939 г. у вёсцы Стрэльна Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці). У 1961 г. паспяхова скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. На працягу пяці гадоў працаваў загадчыкам Мотальскай сельскай участковай бальніцы Іванаўскага раёна. Георгій Лукашэвіч з 1966 г. з’яўляўся клінічным ардынатарам Мінскага медыцынскага інстытута. З 1967 па 1972 г. — інспектар-урач вучонага медыцынскага савета Міністэрства аховы здароўя БССР.