Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Тэатральныя дзеячы

Міхаіл Аляксандравіч Шавель нарадзіўся 5 жніўня 1949 г. у вёсцы Вільянава Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1972 г. скончыў рэжысёрскае аддзяленне Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. Працаваў дырэктарам Пружанскага раённага Дома культуры, з 1974 г. — у Брэсцкім абласным Доме народнай творчасці, старшы інспектар упраўлення культуры аблвыканкама, з 1976 г. — памочнік намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкама.

Уладзіслаў Іосіфавіч Галубок (сапраўднае Голуб) нарадзіўся 15 мая 1882 года на станцыі Лясная, пад Баранавічамі, Навагрудскага павета Мінскай губерні (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і чыгуначніка. Дзяцінства і юнацтва прайшлі ў Мінску, дзе бацька працаваў слесарам дэпо. Бацька, Іосіф Тамашавіч Голуб, адрозніваўся свабодалюбівымі поглядамі, рана загінуў, засталіся шасцёра дзяцей. Уладзіславу, які быў старшым, давялося рана пачаць працаваць: з трынаццаці гадоў — грузчыкам на чыгунцы, прыказчыкам ў краме, слесарам у дэпо. У 1906 годзе здаў экстэрнам экзамены за курс гарадскога вучылішча.

Аляксандр Аляксандравiч Козак нарадзiўся 8 сакавiка 1952 года ў вёсцы Цыбкi Драгiчынскага раёна Брэсцкай вобласці. У школьныя гады сцэнай не захапляўся, з прадметаў добра ішла матэматыка, хацеў стаць яе настаўнікам, альбо лётчыкам, але зразумеў, што не яго прызванне.

Паступіў у Беларускi тэатральна-мастацкi iнстытут на акцёрскае аддзяленне. Вучыўся ў народнай артысткі РСФСР Веры Паўлаўны Рэдліх, якая стварыла творчую, інтэлектуальную абстаноўку, садзейнічала самаадукацыі і самаўдасканаленню студэнтаў. Дыпломнай работай Аляксандра Козака была роля Васіля ў пастаноўцы «Людзі на балоце».

Уладзімір Мацвеевіч Стэльмах нарадзіўся 28 ліпеня 1910 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Бушмічы Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Камянецкі раён Брэсцкай вобласці). У 1915 годзе, пад час Першай сусветнай вайны, сям’я падалася ў бежанства ў Сібір. Да 1917 года жылі на станцыі Ішым, затым у вёсцы Далёкае пад Табольскам, дзе Уладзімір пайшоў у школу. Вясной 1919 года сям’я вярнулася ў Беларусь і асталявалася ў саўгасе «Пятроўшчына» ля Мінска. Пазней перабраліся ў вёску Зарэчча.

8 сакавiка 2012 г. – 60 гадоў з дня нараджэння А. А. КОЗАКА (1952, Драгічынскі р-н), акцёра, тэатральнага дзеяча, Заслужанага дзеяча мастацтваў РБ, дырэктара і мастацкага кіраўніка Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі, дырэктара Міжнароднага тэатральнага фестывалю “Белая Вежа” (Брэст).