Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Спадчына: Чарнышоў Васіль Яўхімавіч

З лета 1941 г. на тэрыторыі акупіраванай Баранавіцкай вобласці (скасавана ў 1954 г., большасць тэрыторыі ўключана ў Брэсцкую вобласць) дзейнічалі падпольныя і партызанскія групы. У сувязі з масавым прытокам у рады партызан мясцовага насельніцтва, асабліва з мая 1942 г., групы колькасна выраслі. У другой палове 1942 г. у вобласці дзейнічалі 32 партызанскія атрады.

Васіль Яўхімавіч Чарнышоў нарадзіўся 26 жніўня 1908 г. у сяле Краснае Лівенскага павета Арлоўскай губерні (Расія) у беднай сялянскай сям’і. З трынаццаці гадоў пачаў працаваць на Троіцкім заводзе, затым на чыгуначнай станцыі Бранск. У 1926 г. прызваны ў Чырвоную армію, у 1927 г. скончыў Арлоўскае ваеннае пяхотнае вучылішча і неўзабаве дэмабілізаваўся, быў накіраваны на вучобу. У 1930 г. скончыў Бранскі камуністычны ўніверсітэт, знаходзіўся на камсамольскай рабоце ў Бранску, Клінцах, Благавешчанску.