Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Спадчына: Юбілей

Аляксей Мікалаевіч Кулажанка нарадзіўся 3 снежня 1923 г. у вёсцы Белабярэжская Рудня Рэчыцкага павета Гомельскай губерні (цяпер Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыў Мазырскае педагагічнае вучылішча, але працаваць настаўнікам не давялося — пачалася Вялікая Айчынная вайна.

Ніна Пятроўна Дудчык нарадзілася 16 красавіка 1923 г. у вёсцы Кошалева Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька працаваў на чыгунцы, з сям’ёй пераехаў на жыхарства ў вёску Вялікія Косічы (цяпер Брэсцкага раёна).

Арсеній Мікалаевіч Ваніцкі нарадзіўся 30 чэрвеня 1933 г. у вёсцы Антанова Навамышскай гміны Баранавіцкага павета (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька, Мікалай Дзям’янавіч Ваніцкі, у 1939 г. быў прызваны ў польскае войска, трапіў у нямецкі палон, прайшоў лагеры, знаходзіўся на прымусовых работах, збег стуль; у час Вялікай Айчыннай вайны дапамагаў партызанам; пасля вайны працаваў на чыгунцы манцёрам. У дзяцiнстве Арсенія была беднасць беларускай вёскi, нямецка-фашысцкая акупацыя. У 1951 г. скончыў СШ № 2 г. Баранавічы.

Пётр Сцяпанавіч Мыслівец нарадзіўся 1 ліпеня 1938 г. у Драгічыне Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкай вобласці) у сям’і рабочага-цесляра. У 1945 г. пайшоў у першы клас Драгічынскай СШ № 1. Ён вельмі любіў урокі малявання ў пачатковых класах, у старэйшых — капіраваў карціны Шышкіна, Левітана, Саўрасава.

Нікандр Іванавіч Сакалоў нарадзіўся 23 верасня 1923 г. у сяле Знаменскае Васкрасенскага раёна Ніжагародскай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька, Іван Іванавіч Сакалоў, удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, узнагароджаны знакам «За мужество». Маці, Кацярына Іванаўна, нарадзіла і выхавала шасцёра дзяцей, узнагароджана «Медалью материнства».

Яўген Пятровіч Пулхаў нарадзіўся 18 лютага 1908 г. у мястэчку Баранавічы Навагрудскага павета Мінскай губерні (цяпер горад Брэсцкай вобласці) у сям’і чыгуначніка, машыніста паравоза. У 1922 г. яго бацька пераехаў з сям’ёй у г. Пінск Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкай вобласці). Пасля заканчэння прыватнага рускага рэальнага вучылішча Яўген Пулхаў з 1927 г. працаваў землямерам, шмат фатаграфаваў, але яго заўсёды цягнула да жывапісу.

Вёска Заверша размешчана на рэдкім для Палесся ўзвышшы — Загараддзі, на паўночным усходзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Першае пісьмовае ўпамінанне назвы Заверша адносіцца да пачатку ХVI ст. У 1518 г. згадваецца «востраў Заверша» сярод угоддзяў сяла Бездзеж у сувязі са спрэчкай паміж князем пінскім Ф. І. Яраславічам і католікамі Трокскага касцёла Маці Божай. Першы ўспамін вёскі Заверша ў дакументах зафіксаваны ў 1783 г., тады яна адносілася да Пінскага павета Берасцейскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.

Раман Мар’ян Аляксандравіч Скірмунт нарадзіўся 7 мая 1868 г. у вёсцы Парэчча Пінскага павета Мінскай губерні (цяпер Пiнскi раён Брэсцкай вобласцi) і належаў да шляхецкага роду Скірмунтаў, вядомага ад пачатку XVI ст.

Мікалай Лявонавіч Вяленка нарадзіўся 6 мая 1898 г. у вёсцы Залессе Навагрудскага павета Мінскай губерні (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1912 г. скончыў Навагрудскае вучылішча. У 1922–1939 гг. — парабак. З 1939 г. — рабочы саўгаса.

Святлана Леанідаўна Курылёва нарадзілася 25 красавіка 1928 года ў горадзе Жытоміры (Украіна) у сям’і ваеннаслужачага. У пачатку Вялікай Айчынный вайны бацька памёр ад туберкулёзу, разам з маці Святлана была эвакуіравана ў Перм, затым у Казахстан. У 1944 годзе вярнулася ў Украіну, скончыла сярэднюю школу ў Харкаве.

Старонка 8 з 75