Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Спадчына: Юбiлей

Лука Мікалаевіч Дзекуць-Малей нарадзіўся 1 кастрычніка 1888 г. у г. Слоніме Гродзенскай губерні (цяпер Гродзенскай вобласці) у сям’і настаўнікаў. У чатыры гады застаўся без бацькоў, да шаснаццаці выхоўваўся ў сям’і педагогаў Фунтаў. Скончыў Слонімскую сярэднюю школу, настаўніцкую семінарыю (1906). Працаваў настаўнікам, інспектарам народнай адукацыі.

Адам Тадэвуш Станіслаў Нарушэвіч нарадзіўся 20 кастрычніка 1733 г. каля мястэчка Лагішын Пінскага павета Берасцейскага ваяводства (цяпер Пінскі раён Брэсцкай вобласці), быў пахрышчаны ў Лагішыне як Адам Тадэвуш, з 1781 г. называўся Станіславам. Быў выхадцам са збяднелай шляхецкай сям’і. Выхаванне атрымаў у Пінскім езуіцкім калегіуме (1748), у пятнаццаць гадоў быў прыпісаны да гэтага ордэна. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Ліёне (Францыя) у 1758–1762 гг., пасля заканчэння быў назначаны адным з чатырох прафесараў лацінскай славеснасці ў Віленскай акадэміі.

Леў Раманавіч Казлоў нарадзіўся 28 ліпеня 1938 г. у вёсцы Ліцвінкі Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці). Вялікая Айчынная вайна застала сям’ю ў Пінску, пасля вайны жылі ў Кобрыне. У школу Леў пайшоў у 1946 г., у школьныя гады любіў чытаць, захапляўся маляваннем, гісторыяй. У 1956 г. скончыў СШ № 2 г. Кобрына.

Георгій Кірылавіч Казлоў нарадзіўся 1 студзеня 1903 г. у вёсцы Селяхі Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Тамашоўскага сельсавета Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. З трынаццаці гадоў у парабках. У сувязі з надыходзячым фронтам Першай сусветнай вайны сям’я падалася ў бежанцы ў Расію.

Мікалай Мiкалаевiч Пракаповіч нарадзіўся 1 лістапада 1948 г. у вёсцы Пугачова Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Бацькі паэта паходзілі з сялян, але працавалі ў горадзе, прыгарадная вёска ў 1979 г. стала часткай Брэста. Бацька, Мікалай Ільіч, меў некалькі рабочых прафесій: экскаватаршчык, трактарыст, слесар, амаль усё яго жыццё было звязана з працай у Брэсцкім рачным порце. Маці, Вольга Паўлаўна, працавала прыбіральшчыцай, гардэробшчыцай, любіла кнігі і прывучала чытаць сына.

Генрых Скірмунт нарадзіўся ў 1868 г. у в. Моладава Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці). Належаў да старажытнага шляхецкага роду Скірмунтаў, які валодаў землямі на Пінскім Палессі, маёнткамі ў Моладаве, Парэччы і інш. Быў сынам Генрыха Скірмунта (1836–1916) і Марыі Твардоўскай, малодшым братам Канстанціна Скірмунта (1866–1949), польскага дзяржаўнага дзеяча, дыпламата.

Біяграфія Кобрынскага кансервавага завода, аднаго з найстарэйшых харчовых прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь, пачалася ў 1948 г., калі ў карпусах былога млына было створана невялікае прадпрыемства па перапрацоўцы садавіны і агародніны. Першым дырэктарам быў П. П. Шмялёў, якому ўдалося правесці рамонтна-будаўнічыя работы, устанавіць абсталяванне, арганізаваць калектыў і запусціць завод 10 жніўня 1948 г. На заводзе ў той час працавалі 52 чалавекі і выпускалася шэсць відаў прадукцыі.

Менахем Бегін нарадзіўся 16 жніўня 1913 г. у г. Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні. Бацька, Доў-Зееў Бегiн, быў сакратаром яўрэйскай абшчыны горада; мацi, Хася (Косаўская), вяла хатнюю гаспадарку. У сям’і былі дачка і два сыны, жылі бедна, але ў доме панавалі любоў і цеплыня. Менахем Бегін закончыў яўрэйскую рэлігійную школу (хедэр i «Тахкэмонэ»), затым у 1931 г. — дзяржаўную польскую гімназію iмя Р. Траўгута. 16-гадовым гімназістам уступіў у маладзёжную сіянісцкую арганізацыю «Бейтар» («Саюз яўрэйскай моладзі імя Іосіфа Трумпельдора»), стаў камандзірам мясцовай групы.

Галіна Мікалаеўна Малажай нарадзілася 15 сакавіка 1938 года ў вёсцы Кустын Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і служачых. Бацька, Іван Сцяпанавіч Васілеўскі, меў салідную адукацыю — у 1917 годзе закончыў юрыдычны факультэт Казанскага ўніверсітэта, выкладаў матэматыку і геаграфію ў Брэсцкай гімназіі. Маці, Надзея Лукінічна Ігнацюк, вучылася ў гімназіі, але не скончыла яе.

Старонка 1 з 4