Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Спадчына: помнікі

Моладаўскі звон адліты ў 1583 г. з медзі людвісарам Марцінам Гофманам у Коўне (зараз г. Каўнас, Літва) для царквы вёскі Моладава (цяпер у Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці), па заказе Сімяона Войны, кашталяна мсціслаўскага, старасты паморскага, палангаўскага, горждаўскага. Прысвечаны ён двум прадстаўнікам вядомага на Беларусі роду Войнаў: Маціевічу Хрысціну і яго сыну — Сямёну.

Дняпроўска-Бугскі канал — водны шлях паміж гарадамі Пінскам і Брэстам, злучае рэкі Прыпяць, Піну і Мухавец, прыток Заходняга Буга, праходзіць па тэрыторыі Брэсцкага, Кобрынскага, Драгічынскага, Іванаўскага і Пінскага раёнаў. Агульная даўжыня шляху 244 км, пры гэтым працягласць канала ад Брэста да Пінска складае 196 км, а штучная частка — 110 км (ад Кобрына да в. Дубай Пінскага раёна).

Зыходзячы з запісаў архіўных дакументаў вынікае, што першая драўляная царква імя святой пакутніцы Параскевы ў мястэчку Чарнаўчыцы Берасцейскага павета (цяпер аграгарадок Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) існавала ўжо ў 1459 г. і размяшчалася ў цэнтры паселішча. Тая царква згарэла, у 1733 г. быў пабудаваны новы храм, драўляны, з разным іканастасам.

Брэсцкая дзіцячая абласная бальніца была створана загадам Брэсцкага гарздраўаддзела № 24 ад 20 лютага 1968 г., як дзіцячая гарадская бальніца. Першым галоўным урачом была назначана Вера Рыгораўна Бакурына, удзельніца Вялікай Айчыннай вайны, заслужаны ўрач БССР (1966), якая з 1954 г. загадвала дзіцячай паліклінікай абласной бальніцы.

У ліпені 1943 г. па ўказанні ЦК КП(б)Б на базе міжраённага «Камітэта барацьбы з нямецкімі акупантамі» (арганізаваны 12 мая 1942 г.) быў створаны Брэсцкі абласны антыфашысцкі камітэт, які працаваў пад кіраўніцтвам Брэсцкага падпольнага абкама КП(б)Б. Сакратаром антыфашысцкага камітэта быў Іосіф Паўлавіч Урбановіч (1907–1944), яго намеснікам, другім сакратаром — Мірон Емяльянавіч Крыштафовіч (1899–1985). Камітэт знаходзіўся ў распалажэнні партызанскай брыгады імя П. К. Панамарэнкі Брэсцкага злучэння. Вёў арганізацыйную і палітыка-масавую работу па ўзмацненні барацьбы насельніцтва і партызанскіх атрадаў супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Напярэдадні вызвалення Брэстчыны ад акупантаў камітэт аб’ядноўваў у 11 раённых арганізацыях 422 ячэйкі, якія налічвалі 1 893 падпольшчыкаў.

Дняпроўска-Бугскі канал водны шлях паміж Пінскам і Брэстам працягласцю 196 км, злучае рэкі Прыпяць, Піну і Мухавец. Неабходны ўзровень вады падтрымліваўся драўлянымі вадазаборнымі плацінамі. У 1940 г. канал рэканструяваны, са жніўня пачаўся рэгулярны рух суднаў.

У Брэсце да пачатку 1990-х гадоў склалася шырокая музычная аўдыторыя, грамадскасць горада цікавілася класічнай і сучаснай музыкай, ведала яе і любіла. У 1992 г. было арганізавана Брэсцкае музычнае таварыства. Абласная філармонія, створаная ў 1986 г., арганізоўвала канцэрты музычных калектываў і асобных выканаўцаў, мела свае творчыя ансамблі. Плённа працавала музычнае вучылішча, у якім з 1951 г. дзейнічае сімфанічны аркестр (у 1994 г. аркестру прысвоена званне народнага).

На радзіме першага беларускага касманаўта Пятра Ільіча Клімука,двойчы Героя Савецкага Саюза (1973, 1975), у вёсцы Тамашоўка Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці працуе музей касманаўтыкі. Работа па яго стварэнні была пачата ў 1976 годзе ў сярэдняй школе, якую ў 1959 годзе скончыў будучы лётчык-касманаўт. Настаўнікі і вучні атрымалі падтрымку райкама і абкама КПБ, збіралі звесткі аб гісторыі вёскі, завялі перапіску з Пятром Ільічом, пасябравалі з маці касманаўта, Марфай Паўлаўнай, пабывалі ў Зорным гарадку (Маскоўская вобласць), павільёне «Космас» ВДНГ СССР.

У 1970-я гады г. Брэст бурна развіваўся на ўсход, будаваліся жылыя мікрараёны «Усход-2», «Усход-3». Паміж вуліцай Маскоўскай і ракой Мухавец на базе сасновых і бярозавых пасадак, пойменых лугоў у 1977 годзе быў закладзены гарадскі парк культуры і адпачынку. Новаму, другому парку горада, было дадзена імя 60-годдзя Кастрычніка ў гонар Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. Архітэктурны праект рапрацавалі Міхаіл Міхайлавіч Гайдуковіч і Анатоль Дзмітрыевіч Кудзіненка.

У снежні 1973 года пры клубе «Будаўнік» Брэсцкага будаўнічага трэста № 8 быў створаны ансамбль песні і танца «Будаўнік». Арганізатар і першы мастацкі кіраўнік калектыву — хормайстар Веньямін Дзмітрыевіч Васіленка. Да гэтай адказнай самастойнай работы 26-гадовы музыкант працаваў у народным ансамблі песні і танца «Брэстаўчанка» Брэсцкага электрамеханічнага завода пад кіраўніцтвам Міхаіла Цурканава. На першую рэпетыцыю прыйшлі 28 дзяўчат, а потым калектыў папоўніўся і юнакамі.

Старонка 1 з 4