Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Спадчына: юбілей

Сяргей Мікалаевіч Чаранкевіч нарадзіўся 20 ліпеня 1942 года ў вёсцы Палянічыцы Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). У 1959 годзе скончыў Сталовіцкую сярэднюю школу Баранавіцкага раёна. Паступіў на фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, які скончыў у 1964 годзе.

Міхаіл Сілуянавіч Кахановіч нарадзіўся 27 верасня 1882 года ў вёсцы Вялікія ЛукіНавагрудскага павета Мінскай губерні (цяперБаранавіцкага раёнаБрэсцкай вобласці) у сям’і праваслаўнага святара. У 1905 годзе скончыў пяць класаў Мінскай духоўнай семінарыі, але не захацеў працягваць духоўную справу бацькі, абраў свецкае жыццё, паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Харкаўскага ўніверсітэта. У 1910 годзе атрымаў дыплом гісторыка, працаваў настаўнікам у розных навучальных установах Вільні.

Віктар Мікалаевіч Сарока нарадзіўся 26 лістапада 1882 года ў г. Ноўгарад-Северскі (цяпер Чарнігаўская вобласць, Украіна). Неўзабаве сям’я пераехала ў г. Брэст-Літоўск Гродзенскай губерні (цяпер г. Брэст), дзе немаўля пахрысцілі ў Свята-Мікалаеўскай Гарнізоннай царкве. Яго бацька, Мікалай Сарока, з небагатага роду, служыў штабс-капітанам ў Брэсцкім гарнізоне. Віктар выхоўваўся сярод салдат, вучыўся ў гарадской гімназіі, марыў стаць ваенным, яго любімым героем быў А. В. Сувораў.

Павел Іванавіч Батаў нарадзіўся 1 чэрвеня 1897 года ў вёсцы Філісава Рыбінскага павета Яраслаўскай губерні (цяпер Рыбінскага раёна Яраслаўскай вобласці) у сялянскай сям’і. Закончыў двухкласную пачатковую школу. З трынаццаці гадоў жыў у Санкт-Пецярбургу, працаваў разносчыкам у гандлёвым доме, займаўся самаадукацыяй і здаў экстэрнам экзамены за 6 класаў.

Іван Іванавіч Пратапопаў нарадзіўся 15 красавіка 1907 года ў сяле Гяніеўка Зміёўскага павета Харкаўскай губерні (цяпер Зміёўскага раёна Харкаўскай вобласці, Украіна) у сялянскай сям’і. У раннім дзяцінстве з сям’ёй пераехаў у г. Кустанай Тургайскай вобласці (цяпер г. Костанай, Казахстан). У 1929–1931 гадах праходзіў тэрміновую службу ў Чырвонай арміі. Пасля дэмабілізацыі жыў і працаваў у г. Куляб Таджыкскай ССР.

Таццяна Піліпаўна Заранок нарадзілася 25 снежня 1917 года на ст. Васілевічы Рэчыцкага павета Мінскай губерні (цяпер горад Васілевічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці) у сям’і чыгуначніка. З 1930 года вучылася на драматычных курсах у Мінску, дзе выкладчыкам быў Еўсцігней Афінагенавіч Міровіч, які раскрыў талент юнай артысткі. Пасля заканчэння курсаў у 1931 годзе была накіравана ў Віцебск у Беларускі другі дзяржаўны тэатр, дзе працавала і вучылася. У 1933 годзе скончыла студыю БДТ-2, педагогамі былі М. А. Міцкевіч, А. К. Ільінскі.

Георгій Васілевіч Чычэрын нарадзіўся 24 лістапада 1872 года ў Тамбоўскай губерні ў дваранскай сям’і. Вучыўся ў Тамбоўскай і Пецярбургскай гімназіях. З дзяцінства быў эрудытам, паліглотам, цудоўна іграў на раялі, валодаў фенаменальнай памяццю. У 1896 годзе скончыў гісторыка-фалалагічны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта, працаваў у архіве Міністэрства замежных спраў, даследаваў гісторыю дыпламатыі.

Канстанцін Канстанцінавіч Нікалайчук нарадзіўся 13 красавіка 1942 года ў вёсцы Шастакова Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і каваля. У школе вучыўся добра, закончыў школу з адной чацвёркай. З дзяцінства любіў маляваць, прыахвоціўся да партрэтнага жанру. Займаўся ў школьным гуртку выяўленчага мастацтва пад кіраўніцтвам настаўніка Пятра Казіміравіча Астроўскага.

Уладзімір Антонавіч Ралько нарадзіўся 30 ліпеня 1922 года ў сяле Падарэссе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька — Антон Акімавіч Ралько, маці — Яфімія Яфімаўна, браты — Фёдар і Міхаіл. Пасля заканчэння школы (1938) Уладзімір Ралько паступіў у Беларускі палітэхнічны інстытут, але правучыўся нядоўга. У 1940 годзе прызваны ў Чырвоную армію, на пачатку Вялікай Айчыннай вайны стаў курсантам Краснадарскага авіяцыйнага вучылішча.

Павел Анатольевіч Рабаў нарадзіўся 25 мая 1967 года ў Віцебску. Закончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава (1986) па спецыяльнасці «Мастацкая апрацоўка дрэва, косці і каменя». Пасля тэрміновай службы ў Савецкай арміі некалькі гадоў працаваў, потым паступіў на мастацка-прамысловы факультэт Беларускай акадэміі мастацтваў, вучыўся на кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дыплом атрымаў у 1995 годзе.

Старонка 16 з 75