Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: юбiлей

Лука Мікалаевіч Дзекуць-Малей нарадзіўся 1 кастрычніка 1888 г. у г. Слоніме Гродзенскай губерні (цяпер Гродзенскай вобласці) у сям’і настаўнікаў. У чатыры гады застаўся без бацькоў, да шаснаццаці выхоўваўся ў сям’і педагогаў Фунтаў. Скончыў Слонімскую сярэднюю школу, настаўніцкую семінарыю (1906). Працаваў настаўнікам, інспектарам народнай адукацыі.

Адам Тадэвуш Станіслаў Нарушэвіч нарадзіўся 20 кастрычніка 1733 г. каля мястэчка Лагішын Пінскага павета Берасцейскага ваяводства (цяпер Пінскі раён Брэсцкай вобласці), быў пахрышчаны ў Лагішыне як Адам Тадэвуш, з 1781 г. называўся Станіславам. Быў выхадцам са збяднелай шляхецкай сям’і. Выхаванне атрымаў у Пінскім езуіцкім калегіуме (1748), у пятнаццаць гадоў быў прыпісаны да гэтага ордэна. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Ліёне (Францыя) у 1758–1762 гг., пасля заканчэння быў назначаны адным з чатырох прафесараў лацінскай славеснасці ў Віленскай акадэміі.

Леў Раманавіч Казлоў нарадзіўся 28 ліпеня 1938 г. у вёсцы Ліцвінкі Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці). Вялікая Айчынная вайна застала сям’ю ў Пінску, пасля вайны жылі ў Кобрыне. У школу Леў пайшоў у 1946 г., у школьныя гады любіў чытаць, захапляўся маляваннем, гісторыяй. У 1956 г. скончыў СШ № 2 г. Кобрына.

Георгій Кірылавіч Казлоў нарадзіўся 1 студзеня 1903 г. у вёсцы Селяхі Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Тамашоўскага сельсавета Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. З трынаццаці гадоў у парабках. У сувязі з надыходзячым фронтам Першай сусветнай вайны сям’я падалася ў бежанцы ў Расію.

Біяграфія Кобрынскага кансервавага завода, аднаго з найстарэйшых харчовых прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь, пачалася ў 1948 г., калі ў карпусах былога млына было створана невялікае прадпрыемства па перапрацоўцы садавіны і агародніны. Першым дырэктарам быў П. П. Шмялёў, якому ўдалося правесці рамонтна-будаўнічыя работы, устанавіць абсталяванне, арганізаваць калектыў і запусціць завод 10 жніўня 1948 г. На заводзе ў той час працавалі 52 чалавекі і выпускалася шэсць відаў прадукцыі.

Леанiд Пятровiч Данелiя нарадзiўся 27 сакавiка 1946 года ў г. Брэсце. Яго бацька – брэсцкі мастак-жывапісец Пётр Аляксеевіч Данелія (1920–2012), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, адзін з заснавальнікаў Брэсцкага аддзялення Беларускага саюза мастакоў, заслужаны дзеяч мастацваў Беларусі (1995).