Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: ������������ ������������ ������������������ 1905

У перыяд Рускай рэвалюцыі 1905–1907 гг. рэвалюцыйны пад’ём Гродзенскай губерні быў меней заўважным у параўнанні з Мінскай і Віленскай. Сяляне Брэсцкага і Пружанскага паветаў Гродзенскай губерні пад уплывам рэвалюцыйнай прапаганды выступалі супраць землеўладання памешчакаў. Асаблівай актыўнасцю былі адзначаны выступленні падзёншчыкаў і батракоў у Пружанскім павеце.

          У ходзе Руска-японскай вайны (1904–1905) у раёне вострава Цусіма 27–28 мая 1905 г. адбылася марская бітва паміж 2-й эскадрай Ціхаакіянскага флоту Расіі і Імператарскім флотам Японіі. У ходзе бітвы руская эскадра была цалкам разгромлена. Страчаны 27 баявых караблёў, загінулі больш за 5 тыс. чалавек. Большасць караблёў была патоплена праціўнікам альбо ўласнымі экіпажамі, частка капітуліравала. Некаторыя караблі былі інтэрніраваны ў нейтральных партах, толькі чатыром ўдалося дайсці да рускіх партоў.

Пачатак ХХ ст. характарызуецца ростам рабочага руху, адбываўся пераход ад эканамічнай барацьбы да палітычнай, накіраванай на звяржэнне царскага самадзяржаўя. Гучным рэхам прагрымелі падзеі Крывавай нядзелі 9 студзеня 1905 г. Актыўна мітынгавалі і баставалі рабочыя і г. Брэст-Літоўска (цяпер Брэст) Гродзенскай губерні.