Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы

Спадчына

Грамадскасць г. Брэста шануе памяць пра паэта, аўтара-выканаўцы песень,акцёра тэатра і кіно Уладзіміра Сямёнавіча Высоцкага (1938–1980). Паводле архіўных даследаванняў яго радаслоўнай стала вядома, што яго прадзед паходзіў з вёскі Сялец (цяпер Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці). Магчыма, яшчэ раней продкі жылі ў г. Высокім (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці).

Дадатковая інфармацыя

У Брэсце пры абласным савеце прафсаюзаў 23 кастрычніка 1958 года быў створаны самадзейны харавы калектыў. У гэты дзень адбылася першая рэпетыцыя, на якую прыйшлі 70 чалавек рознага ўзросту. Арганізатар і мастацкі кіраўнік хору — Альфрэд Шутаў, пад яго кіраўніцтвам калектыў дасягнуў значнага выканальніцкага майстэрства. У хор пасля адпаведнага праслухоўвання ўліваліся людзі розных прафесій — муляры, ткачыхі, прадаўцы, медсёстры. Напачатку ў калектыве было каля 30 чалавек, сярод іх Зінаіда Долган, Яўгенія Давідовіч, Ірына Шах, Яўген Повад, Марына Бяссілка, Таццяна Канаплёва, Надзея Барысава і інш. Шмат выступалі па Брэсцкай вобласці: бадай, не было калгаса ці саўгаса, дзе б яны не выступілі.

Дадатковая інфармацыя

Брэсцкія сацыял-дэмакраты пазнаёміліся з працамі У. І. Леніна (1870–1924) у канцы ХIХ ст. Уладзімір Ільіч 29 ліпеня 1900 года праязджаў праз г. Брэст-Літоўск (цяпер Брэст), калі накіроўваўся за мяжу, дзе наладжваў выданне газеты «Искра». У Брэст-Літоўску дзейнічала група ленінскай «Искры», у 1912–1914 гадах праўдзісцкая група збірала і пасылала сродкі ў фонд газеты «Правда», заснаванай У. І. Леніным. Брэст-Літоўск 30 разоў узгадваецца ў прамовах, дакладах, артыкулах і тэлеграмах У. І. Леніна ў сувязі з Брэсцкім мірам 1918 года.

Дадатковая інфармацыя

У час нямецка-фашысцкай акупацыі ў г. п. Дамачава (цяпер Брэсцкага раёна) Брэсцкай вобласці быў размешчаны гарнізон. Фашысцкія гарнізоны з’яўляліся ўвасабленнем палітыкі запалохвання і гвалту, былі апорнымі пунктамі бяспекі тылу войск, эканамічнага грабяжу. Каля 150 салдат вермахта размяшчаліся за 400 м ад пасёлка ў двухпавярховым школьным будынку з цэглы, прыстасаваным для кругавой абароны. Каля 100 салдат паліцыі і жандармерыі размяшчаліся ў найбольш моцных будынках у цэнтры пасёлка. На чыгуначнай станцыі Дамачава, якая за 3 км ад пасёлка, гітлераўцы ўзвялі ўмацаванні, добра яе ахоўвалі.

Дадатковая інфармацыя

У час нямецка-фашысцкай акупацыі Беларусі ў г. Давыд-Гарадку Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці быў размешчаны буйны гарнізон — каля 300 гітлераўцаў. Гарнізоны з’яўляліся ўвасабленнем палітыкі запалохвання і гвалту, былі апорнымі пунктамі бяспекі тылу войск, эканамічнага грабяжу. Разгром гарнізонаў меў вырашальнае значэнне ў стварэнні і пашырэнні тэрыторый партызанскіх зон, зрыве карных аперацый акупантаў, звужаў аператыўна-тактычную прастору праціўніка, зрываў ваенныя і эканамічныя планы, меў вялікае значэнне для папаўнення партызанамі запасаў зброі, боепрыпасаў і харчавання. У барацьбе з варожымі гарнізонамі партызаны праяўлялі выключную мужнасць і адвагу.

Дадатковая інфармацыя

Старонка 213 з 364