Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы

Спадчына

Мікалай Іванавіч Далжанскі нарадзіўся 27 верасня 1917 года ў г. Курган Табольскай губерні ў сям’і служачага. З сярэдзіны 1920-х гадоў пражываў з бацькамі ў г. Алма-Аце (Казахстан), дзе скончыў сем класаў. Працаваў чарцёжнікам у дарожным упраўленні, адначасова вучыўся ў аэраклубе. 20 лютага 1940 года прызваны ў Чырвоную армію, накіраваны ў школу малодшых авіяцыйных спецыялістаў у Ташкенце. У лютым 1941 года залічаны курсантам у Тамбоўскую ваенна-авіяцыйную школу пілотаў.

Дадатковая інфармацыя

Іван Міхайлавіч Грыцук нарадзіўся 25 кастрычніка 1932 года ў вёсцы Маціевічы Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Бацьку страціў рана, маці адна падымала трох дзяцей. Іван Грыцук пасля заканчэння ў 1948 годзе шасці класаў пайшоў вучыцца ў Брэсцкае рамеснае вучылішча сувязі № 15, якое скончыў у 1950 годзе па спецыяльнасці наглядальніка радыётрансляцыйных вузлоў, быў накіраваны ў Гродзенскае абласное ўпраўленне сувязі.

Дадатковая інфармацыя

Сцепаніда Піліпаўна Ільючык нарадзілася 1 жніўня 1912 года ў вёсцы Скібічы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці) у беднай сялянскай сям’і. Бацькоў не стала, калі дзяўчынцы было толькі два гады, яе апекавала дванаццацігадовая сястра Марыя. У 1925 годзе старэйшая сястра выйшла замуж, а малодшая паехала ў Драгічын, дзе служыла па найму, нянчыла дзяцей. У 1929 годзе выйшла замуж за Трафіма Ільючыка, маладыя сталі займацца земляробствам у асабістай гаспадарцы. Жылі бедна, хоць шмат працавалі; пяць гадоў ставілі сваю хатку на тры акенцы, а сям’я расла.

Дадатковая інфармацыя

Платон Фёдаравіч Равінскі нарадзіўся 23 лістапада 1892 года ў вёсцы Краглі Навагрудскага павета Мінскай губерні (цяпер Навасёлкаўскага сельсавета Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у шматдзетнай сялянскай сям’і. З дзяцінства яму давялося ўцягнуцца ў нялёгкую сялянскую працу. У 1909 годзе ў пошуках работы выехаў у ЗША, нейкі час працаваў на заводах Форда, наведваў вячэрнюю школу для рабочых. У 1912–1917 гадах быў членам саюза анарха-сіндыкалістаў.

Дадатковая інфармацыя

Ціхан Максімавіч Баран нарадзіўся 4 красавіка 1932 года ў вёсцы Байкі Пружанскага павета Палескага ваяводства (цяпер Ружанскага сельсавета Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Бацькі — Максім Іванавіч і Дар’я Іванаўна, у іх было яшчэ пяць дзяцей: сыны Павел, Васіль і Уладзімір, дочкі-блізняты Ніна і Жэня. Разам з імі жыла сям’я брата бацькі, Лявона Іванавіча Барана, які быў членам КПЗБ. У 1940 годзе Ціхан уступіў у піянеры, а яго старэйшыя браты — у камсамол.

Дадатковая інфармацыя

Старонка 219 з 364